18 красавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч пра «справу прафесійных звязаў»: Ніякай доказнай базы я не ўбачыў

1
Генадзь Фядыніч пра «справу прафесійных звязаў»: Ніякай доказнай базы я не ўбачыў
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Суд можа пачацца ўжо ў канцы ліпеня.

Кіраўнік незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч паведаміў сайту palitviazni.info, што судовы працэс паводле «справы прафзвязаў» можа пачацца ўжо ў канцы гэтага месяца.

"Ніякай доказнай базы я не ўбачыў, – кажа Генадзь Фядыніч. – А вось фэйкавая электронная скрыня ў матэрыялах справы прысутнічае. Быццам бы яна павінна належаць Ігару Комліку, але ж гэта не так. І няма ў справе ніякай інфармацыі, каму гэтая скрыня належыць. Дык хто яе стварыў?.."

Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай супраць яго і старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ («ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»). 2 кастрычніка 2017 года Ігар Комлік быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Паводле «разліку» Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, «сума нявыплачаных падаткаў» склала 22867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

18 чэрвеня пракуратура перадала "справу прафзвязаў" у суд Савецкага раёна Менска.

"Цяпер адвакат знаёміцца ў судзе са справай, – кажа Генадзь Фядыніч. – Нам дазволілі перафатаграфаваць усе матэрыялы, якія мяркуем неабходнымі, ніякіх забаронаў з гэтай нагоды не было. Цягам месяца павінны вызначыць дату судовага паседжання, таму, думаю, працэс пачнецца ўжо ў канцы гэтага месяца або ў пачатку наступнага».

Лідар прафесійнага звязу РЭП упэўнены, што справа сфабрыкаваная.

"Ніякай доказнай базы я не ўбачыў, – кажа ён. – А вось фэйкавая электронная скрыня ў матэрыялах справы прысутнічае. Быццам бы яна павінна належаць Ігару Комліку, але ж гэта не так. І няма ў справе ніякай інфармацыі, каму гэтая скрыня належыць. Так хто яе стварыў? Напхалі туды ў сваё задавальненне нейкіх "дакументаў" і цяпер хочуць іх легалізаваць і прапанаваць, як доказы ў судзе. Калі гэта будзе зроблена, то тады можна адпраўляць за краты абсалютна любога. Стварыце яму фэйкавую скрыню – і справа зробленая".

Генадзь Фядыніч дадае, што беларускія суды – не самастойныя ў прыманні пастановаў, а таму не можа прагназаваць, якой яна будзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках