28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі гандлююць падазронымі цыгарэтамі з тэкстамі на беларускай мове

4
У Расеі гандлююць падазронымі цыгарэтамі з тэкстамі на беларускай мове

Інфармацыя пра вытворцу адсутнічае.

Супрацоўнікі Управы Расспажыўнагляду ў Валгаградскай вобласці падчас праверачных мерапрыемстваў выявілі ў гандлёвых кропках падазроныя цыгарэты: усе надпісы на пачках былі выкананыя на беларускай мове, а інфармацыя пра вытворцу адсутнічала.

Як паведамляе прэс-служба ўстановы, праверка праводзілася на тэрыторыі Чырвонаармейскага і Савецкага раёнаў Валгаграда «на падставе інфармацыі, якая паступіла».

У ходзе праведзеных дзеянняў было вызначана, што ў продажы знаходзяцца цыгарэты марак «Карона», Minsk, Ashima, Milano, Credo, Selrie, Cavallo, Galaxy, Oscar, Mikado, Miles, Portal, «Фэст», «А і Б», нібыта вырабленыя ў Беларусі.

Правяральнікі зрабілі выснову, што тытунёвая прадукцыя не адпавядае патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага звязу: на пачках і на аркушы-ўкладышы адсутнічаюць акцызныя маркі, звесткі пра максімальны раздробны кошт і інфармацыя пра вытворцу.

Мала таго, што цыгарэты незразумела хто вырабіў і на іх не было таварна-суправаджальнай дакументацыі, так на пачках яшчэ і цалкам адсутнічала інфармацыя на расейскай мове.

З 15 лістапада 2017 года пачаў дзеянне новы тэхнічны рэгламент Мытнага звязу на вытворчасць цыгарэт, з гэтай даты ўсе пачкі цыгарэтаў павінны вырабляцца з надпісамі на адным баку на беларускай мове, з другога на расейскай і суправаджацца застрашвальнымі малюнкамі.

Аднак у гэтым выпадку, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кантрафакт, выраблены непасрэдна ў Расеі.

Правяральнікі Расспажыўнагляду наклалі арышт на 843 пачкі нібыта беларускіх цыгарэтаў. Паводле ўсіх фактаў распачатая адміністрацыйная вытворчасць. Прадпрымальнікам, якія гандлявалі заведама сумнеўным таварам, пагражае буйны штраф.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках