17 лiпеня 2018, aўторак, 1:27
Рубрыкі

Макрон: Трамп у Брусэлі ні разу не згадваў пра магчымасць выхаду з NATO

ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: JASPER JUINEN / GETTY IMAGES

Прэзідэнт Францыі развеяў усе чуткі пра саміт NATO.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп за час знаходжання на саміце NATO ні разу не згадваў пра магчымасць выхаду ягонай краіны з Альянсу. Пра гэта 12 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі сказаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Трамп ні ў ходзе нашых двухбаковых кантактаў, ні падчас агульных мерапрыемстваў не згадваў пра магчымасць выхаду ЗША з NATO", – заявіў ён. Макрон дадаў, што, на ягоную думку, Трамп надае NATO вялікае значэнне.

Саміт NATO праходзіць 11–12 ліпеня ў Брусэлі. 9 ліпеня Трамп раскрытыкаваў хаўруснікаў за недастатковае фінансаванне NATO. "Злучаныя Штаты выдаткоўваюць значна больш у NATO, чым любая іншая краіна. Гэта несправядліва і непрымальна. Нягледзячы на тое, што гэтыя краіны павялічваюць свае ўнёскі пасля таго, як я заняў пасаду, яны павінны зрабіць нашмат больш", – адзначыў кіраўнік Белага дому. Паводле ягоных звестак, Нямеччына плаціць 1% ад свайго ВУП, а ЗША – 4%.