16 снежня 2018, Нядзеля, 19:22
Дзякую вам
Рубрыкі

Для расейцаў прыдумалі яшчэ адзін падатак

6

Міністэрства фінансаў Расеі распрацавала новы падатак.

Міністэрства фінансаў Расеі распрацавала новы падатак для збірання грошай з самазанятасці расейцаў за сацыяльныя гарантыі дзяржавы - гаворка ідзе пра медыцынскае і пенсійнае забеспячэнне. Пра гэта паведамляюць «Известия» са спасылкай на прадстаўніка Мінэканамразвіцця, новы падатак таксама адлюстраваны ў праекце «Асноўных кіругкаў бюджэтнай, падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі на 2019 год і планавы перыяд 2020 і 2021 гадоў», піша lenta.ru.

Адзіная аплата з даходу будзе ўведзеная з 2019 года, яна будзе ўключаць падатак і страхавыя ўнёскі. Таксама дакумент прадугледжвае ўвядзенне асобнай катэгорыі грамадзян, якія не маюць наёмных работнікаў, але атрымліваюць даход, з'яўляючыся беспрацоўнымі. Для самазанятасці грамадзян будзе створаны новы адмысловы падатковы рэжым, сцвярджае выданне.

Новы падатак для самазанятасці будзе спаганяцца аўтаматычна - з дапамогай мабільнага дадатку, праз які грамадзяне «змогуць абменьвацца інфармацыяй з фіскальнымі органамі, хоць падатковую справаздачнасць ім даваць не будуць».

Раней Мінфін Расеі прапанаваў абкласці самазанятатых фактычна падаходным зборам і спаганяць тры адсоткі за паслугі з фізічнай і шэсць адсоткаў за паслугі з юрыдычнай асобы.

Усе папярэднія спробы вывесці блізу 20 мільёнаў самазанятятых грамадзян з ценю поспеху не мелі, толькі сотні самастойна зарэгістравалі за сабой гэты статус. Цяпер Мінфін пастанавіў заходзіць з боку спажыўца паслуг самазанятых: ведамства мае намер стварыць такія ўмовы, якія б стымулявалі карыстальнікаў паслуг патрабаваць ад самазанятых чэк і гарантыі. Пілотны падатковы рэжым улады плануюць правесці ў некалькіх рэгіёнах Расеі цягам пяці гадоў.

Расейскія ўлады даўно спрабуюць абкласці падаткамі самазанятых грамадзян. Урад не задавальняе, што яны знаходзяцца ў шэрай зоне - атрымліваюць даход ад уласнай дзейнасці, але не плацяць з яго падаткаў і ўнёскаў на сацыяльнае, пенсійнае і медыцынскае забеспячэнне. Шэраг ідэй ужо зазнала крах, патэнт самазанятага атрымалі ўсяго сотні з блізу 15-20 мільёнаў самазанятых грамадзян.

У сераду, 11 ліпеня, таксама стала вядома, што Федэральная падатковая служба Расеі (ФНС) патрабуе паправак у заканадаўства, якія фактычна пазбавяць расейцаў падатковай таямніцы - ведамства патрабуе даць ёй поўны доступ да ўсіх банкаўскіх рахункаў расейцаў.