20 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын даслаў Трампу ліст

6
Кім Чэн Ын даслаў Трампу ліст
Фото: utro.ru

Ліст прэзідэнт ЗША апублікаваў у сваім Twitter.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у сеціве ліст ад дыктатара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, датаваны 6 ліпеня. Здымкі ён размясціў у чацвер, 12 ліпеня, на сваёй старонцы ў Twitter.

Дыктатар КНДР назваў падпісанае ў Сінгапуры пагадненне пачаткам значнага шляху. «Я глыбока ўдзячны за энэргічныя і незвычайныя намаганні, якія робіць Ваша вялікасць спадар прэзідэнт для паляпшэння стасункаў паміж дзвюма краінамі і добрасумленнага выканання супольнага пагаднення», - гаворыцца ў дакуменце.

У сваім пасланні Кім Чэн Ын таксама выказаў перакананне, што супольныя намаганні адкрыюць новыя перспектывы для дзвюх краін і будуць плённыя, а таксама паспрыяюць далейшым крокам. «Я перакананы, што эпахальны прагрэс у развіцці стасункаў КНДР і ЗША прывядзе да нашай наступнай сустрэчы», - указаў Кім Чэн Ын.

Трамп назваў пасланне «вельмі добрым». Паводле ягоных слоў, гэта значны прагрэс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках