16 снежня 2018, Нядзеля, 19:25
Дзякую вам
Рубрыкі

Амерыканцы назвалі Абаму найлепшым прэзідэнтам ЗША

4

Блізу 44% грамадзян ЗША ўважаюць Барака Абаму за найлепшага амерыканскага прэзідэнтам сучаснасці.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання, якое правёў Pew Research Center.

Яшчэ 33% рэспандэнтаў аддалі перавагу Білу Клінтану, 32% - Рональду Рэйгану, а 19% назвалі найлепшым Дональда Трампа, які яшчэ не адпрацаваў палову свайго тэрміну. На пятым месцы - Джордж Буш-малодшы, яго назвалі найлепшым 14% апытаных.

Удакладняецца, што перавагі адрозніваюцца ў залежнасці ад узросту апытаных. Напрыклад, кожны дзясяты рэспандэнт згадаў Джона Кенэдзі (12%). Пры гэтым найбольшую папулярнасць ён мае сярод тых, хто жыў у час ягонага прэзідэнцтва. У той жа час апытаныя ва ўзросце ад 22 да 37 гадоў часцей, чым старэйшыя пакаленні, аддаюць перавагу Абаму.

Справаздача заснаваная на тэлефонных інтэрв'ю, якія былі праведзены з 5 да 12 чэрвеня сярод больш чым 2 тысяч паўналетніх жыхароў 50 штатаў, а таксама ў акрузе Калумбія. Хібнасць даследавання - 2,6%.

Абама пакінуў сваю пасаду пасля таго, як прэзідэнтам ЗША стаў Дональд Трамп. Выбары прэзідэнта ЗША прайшлі ў лістападзе 2016 года. Адзначаецца, што ў апытанні 2011 года найлепшым прэзідэнтам Абаму прызналі 20% рэспандэнтаў.