20 красавiка 2024, Субота, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку ахапіў экзістэнцыяльны жах»

61
«Лукашэнку ахапіў экзістэнцыяльны жах»

Эканаміст - пра тое, чаму дыктатар так шмат ездзіць па краіне і выглядае разгубленым.

У свежым выпуску праграмы «Эканоміка на пальцах» эканаміст Сяргей Чалы падзяліўся цікавым назіраннем наконт таго, што адбываецца ў беларускай эканоміцы.

- Глядзіш на ўсе гэтыя лічбы: 5% росту ВУП, рэкордна нізкая інфляцыя, рост інвестыцый, экспарту - і быццам бы, як любіў казаць былы міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, усе зоркі сышліся.

І ў той жа самы час мы бачым правадыра, які ездзіць, наведвае рэгіёны - напрыклад, нядаўна тую ж Віцебскую вобласць, і кажа: пачакайце, мы ж усё зрабілі як хацелі - дзяржуласнасць захавалі, прыватнікам за бесцань усё агульна не прадалі, вось у нас буйна –таварная вытворчасць у дзяржаўных руках... Але трэба нешта рабіць, трэба нешта новае прыдумаць. Гэта значыць, ён разумее, што дзейная сістэма не працуе.

Са слоў эканаміста, склалася дзіўная сітуацыя, калі наладжаная эканамічная мадэль «быццам бы працавала-працавала-працавала - і раптам высветлілася, што больш нічога не працуе»:

- Разгубленасць Лукашэнкі паходзіць ад таго, што напраўду адбыўся крах дзяржаўнай эканамічнай палітыкі. Адзін крызіс 2011 года - гэта быў крах макраэканамічнай палітыкі, а крызіс 2014-2015 гадоў - гэта крызіс ужо мікраэканомікі, калі з дапамогай «мадэрнізацыі» спрабавалі штучна стварыць павелічэнне тэмпаў росту ў асобных галінах. І ў выніку абанкруцілася усё тое, што дзесяцігоддзямі хавалася.

Сяргей Чалы мяркуе, што цяпер уладу «ахапіў экзістэнцыяльны жах».

- Вы ўявіце сябе на месцы Лукашэнкі... На гэтую мадэль было пастаўлена столькі палітычнага капіталу: мы ўвесь свет пераконвалі ў тым, што ёсць нейкая асаблівая беларуская мадэль, што давяла сваю эфектыўнасць. А цяпер высвятляецца, што яна проста не працуе, - падкрэслівае экспэрт.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках