29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр спорту: Глядзіш ЧС – і думаеш: а чаму беларускай зборнай там няма?

26
Міністр спорту: Глядзіш ЧС – і думаеш: а чаму беларускай зборнай там няма?
СЯРГЕЙ КАВАЛЬЧУК

Сяргей Кавальчук задаў рытарычнае пытанне.

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук падчас пазачарговай канферэнцыі Беларускага лыжнага звязу закрануў тэму футбольнага чэмпіянату свету, што праходзіць у Расеі.

Глядзіш чэмпіянат свету ў футболе, які праходзіць у Расеі, сядзіш і думаеш: а чаму нашых футбалістаў там няма? На харватаў глядзім, за расейцаў хварэем, за іншыя каманды хварэем. А ў нас што, людзі горшыя? У Харватыі жыве 4 мільёны чалавек, а ў нас амаль 10. Так што, наша каманда не магла б прадстаўляць краіну на чэмпіянаце свету і годна выступаць? Маглі б, напэўна. Але недзе недапрацоўваем.

Нашы спартоўцы ў лыжах – тое самае. А вось фрыстайлісты цягам шасці алімпійскіх цыклаў паказваюць такія добрыя вынікі. У іншых відах спорту мы маглі б паказваць такія самыя добрыя вынікі, – прыводзіць словы Кавальчука tut.by.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках