19 красавiка 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ апавялі, чаму не хочуць адчыняць рынак для беларускіх малочнікаў

11
У РФ апавялі, чаму не хочуць адчыняць рынак для беларускіх малочнікаў

Данкверт пагражае новымі абмежаваннямі.

Рассельгаснагляд і Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага кантролю Мінсельгасхарча Беларусі правялі ў пятніцу перамовы ў Бранску. Яшчэ ўчора кіраўнік расейскай службы Сяргей Данкверт заявіў, што не мае намеру павялічваць колькасць беларускіх пастаўшчыкоў, дапушчаных на беларускіх рынак.

У прэс-рэлізе Рассельгаснагляду, апублікаваным пазней, падрабязна выкладзены прэтэнзіі расейскага боку. Як звычайна, Данкверт пагражае новымі абмежаваннямі, піша belmarket.by.

Рассельгаснагляд прад'яўляе Беларусі прэтэнзіі з нагоды прадпрыемстваў, чыя заяўленая магутнасць ніжэйшая ад рэальных паставак аб'ёмаў. Расейцы мяркуюць, што пастаўкі ідуць паводле падробленых дакументаў.

Таксама служба выявіла прадпрыемствы, якія паведамляюць пра пастаўкі з перавышэннем аб'ёмаў, зафіксаваных Рассельгаснаглядам. Служба падазрае іх у наўмысным увозе прадукцыі ў абыход кантрольных пунктаў. Рассельгаснагляд мяркуе, што такім чынам за апошнія гады было ўвезена 350 тыс. прадукцыі.

Нарэшце, служба вылучае прадпрыемствы, якія афіцыйна не пастаўляюць прадукцыю ў Расею, але пастаўкі пры гэтым фіксуюцца Рассельгаснаглядам.

Паводле вынікаў перамоваў Сяргей Данкверт і намеснік міністра, дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Смільгінь падпісалі чарговую дарожную карту для зняцця ўзаемных абмежаванняў.

Таксама Рассельгаснагляд прыняў пастанову з 16 ліпеня зняць абмежаванні на пастаўкі малочных прадуктаў налівам у дачыненні да ААТ «Малочныя горкі» і СТАА «Белсыр». Акрамя таго, служба зняла абмежаванні на пастаўкі свініны і прадукцыі свінагадоўлі з ТАА «Вялес-Міт» і ААТ «Гродзенскі мясакамбінат». Краінавыя абмежаванні ў свініне былі ўведзеныя ў пачатку красавіка.

Не абышлося і без абмежаванняў. З 16 ліпеня Рассельгаснагляд уводзіць абмежаванні на пастаўкі пітнога малака СТАА «Данон Пружаны», ААТ «Менскі малочны завод №1», ТАА «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках