19 красавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Ніякімі дэкрэтамі працоўных мігрантаў не спыніш

3
Віктар Марчык: Ніякімі дэкрэтамі працоўных мігрантаў не спыніш
ВІКТАР МАРЧЫК

Што стаіць за прапановай афіцыйнай федэрацыі прафесійных звязаў Беларусі кантраляваць працоўную міграцыю ў краіне?

Навошта ствараюцца адміністрацыйныя камісіі наконт дармаедаў пры выканкамах? Ці магчыма двайное падаткаабкладанне для беларусаў, якія працуюць за мяжой? Пра гэта сёння карэспандэнт "Газеты Слонимской" гутарыць са слонімскім грамадзянскім актывістам Віктарам Марчыкам.

– Віктар, чаму афіцыйны прафзвяз прапануе кантраляваць працоўную міграцыю ў нашай краіне?

– Многія беларусы, у тым ліку і нашы сланімчукі, вымушаныя працаваць за мяжой, каб утрымліваць свае сем'і. І такая ўвага з боку ўладаў, у тым ліку і ў асобе федэрацыі прафзвязаў, да гэтай катэгорыі працаўнікоў кажа пра жаданне ўлады зарабіць на працоўных мігрантах.

– Гэта значыць, магчымае двайное падаткаабкладанне?

– Вядома. Улады пачнуць кантраляваць дармаедаў, хто куды выязджае, ставіць іх на ўлік, а потым Лукашэнка напіша новы дэкрэт, і з гэтых людзей пачнуць браць другасныя падаткі. У нас жа двайное падаткаабкладанне – у парадку рэчаў.

– Мы пісалі ўжо, што пры Слонімскім райвыканкаме, як і ўсюды ў краіне, створаная адміністрацыйная камісія наконт дармаедаў. Навошта яна ўладам?

– Думаю, звесткі пра беспрацоўных, сабраныя гэтымі камісіямі, могуць выкарыстоўвацца пры праходжанні памежнага кантролю пры іх выездзе за мяжу. Я ўжо казаў, што не здзіўлюся, калі з часам увядуць спецыяльны «пашпарт дармаеда».

– І што з гэтага? Дармаеды ж ад гэтага не стануць менш выязджаць за мяжу працаваць?

– Для ахвотных зарабіць беларусаў, асабліва моладзі, развітыя краіны заўсёды будуць магнітам. Нават суседняя Польшча становіцца месцам працы для многіх нашых суайчыннікаў. Яе эканоміка за апошнія 24 гады рушыла далёка наперад, пакуль мы топчамся на месцы. Вядома, ніякімі дэкрэтамі працоўных мігрантаў не спыніш. А вось тыя, хто застанецца ў краіне, будуць толькі бяднець.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках