20 красавiка 2024, Субота, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Даніі стварылі ровар з 13 хуткасцямі, але без ланцуга

12
У Даніі стварылі ровар з 13 хуткасцямі, але без ланцуга

Трансмісія разлічаная на перадачу магутнасці больш за тысячу ватаў.

Дацкая кампанія CeramicSpeed прапанавала працоўны канцэпт ровара з хуткаснай трансмісіяй Driven, які не мае ланцугу. Распрацоўнікі сцвярджаюць, што эфектыўнасць новай трансмісіі складае 99%. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі, піша liga.net.

Новая трансмісія ўяўляе з сябе разнавіднасць вальнай роварнай трансмісіі і дае магчымасць пераключэння хуткасцяў. Цягавая і выцяжная "зоркі" выкананыя ў выглядзе дыскаў з зачэпамі на адной з плоскасцяў, раўнамерна размеркаванымі ў крузе.

Распрацоўнік запэўнівае, што трансмісія прызначаная на перадачу магутнасці больш за тысячу ватаў. Для параўнання, падчас звычайнай гонкі сярэдняя магутнасць, якую развівае велагоншчык складае блізу 250 ватаў.

Трансмісія Driven праходзіць пачатковы этап выпрабаванняў. Як яна будзе працаваць падчас дажджу і пры забруджванні, ці будзе вытрымліваць перапады нагрузкі, пакуль невядома. Верагодна, абслугоўванне і рамонт трансмісіі будуць досыць складанымі і дарагімі праз неабходнасць прамываць або нават змяняць радыяльныя падшыпнікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках