16 красавiка 2024, aўторак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьміцер Вайцюшкевіч адзначыў 25-годзьдзе сцэнічнай творчасьці кнігай

Зьміцер Вайцюшкевіч адзначыў 25-годзьдзе сцэнічнай творчасьці кнігай
Зьміцер Вайцюшкевіч
Фота: novychas.by

Назвай кнігі і яе лейтматывам стаўся першы радок верша Рыгора Барадуліна «Беларускае слова».

Беларускае слова ад сьпеву,

Бо сьпявае ім даўніна.

Беларускае слова ад гневу,

Ад Ярылы, ад Перуна.

Беларускае слова ад ласкі —

Сьведчаць вусны ды салаўі, —

Не наймалася ні ў падпаскі,

Ні ў падбрэхічы, ні ў халуі.

Беларускае слова ад злосьці

На няпрошаных прыбышоў,

Асалоду пʼе з чараў Мілосьці,

Медавуху духу — з каўшоў.

Беларускае слова ад славы,

Ад ракі, дзе сьветлае дно.

Госьці ўстануць з застольнае лавы,

Калі ў хату зойдзе яно.

Беларускае слова ад Бога,

Слову нашаму Бог дапамог,

Хто ня любіць яго, ад тога

Назаўсёды адвернецца Бог!

Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч паклаў на музыку многія вершы Барадуліна, Бураўкіна, Някляева, Маякоўскага, сучасных швэдзкіх паэтаў і старадаўнія творы японскіх клясыкаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэтая кніга прысьвечаная 25-годзьдзю сцэнічнай дзейнасьці Зьмітра Вайцюшкевіча і музычнай плыні канца XX і пачатку ХХI стагодзьдзя, у якой разьвівалася творчая асоба сьпевака. Яна ўяўляе сабой зборнік літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, у які ўключаныя падарожныя нататкі, лірычныя замалёўкі, інтэрвію са сьпеваком, рэцэнзіі на яго музычныя альбомы.

Укладальніца выданьня Эла Дзьвінская піша ў прадмове:

«Знаёмства чытачоў, у тым ліку маладых, зь песенна-паэтычнымі скарбамі роднай зямлі ўмацуе патрыятычны дух, пашырыць цікавасьць да культурнага жыцьця, стане каталізатарам высьпяваньня грамадзянскай сьвядомасьці, натхніць на стваральную дзейнасьць дзеля Бацькаўшчыны».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках