25 красавiка 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі прапагандыст «зліў» даты ўварвання Расеі ва Украіну

5
Крамлёўскі прапагандыст «зліў» даты ўварвання Расеі ва Украіну
СЯРГЕЙ МАРКАЎ
ФОТА: АІФ

Расея двойчы ўрывалася на суверэнную тэрыторыю Украіны.

Пра гэта ў эфіры "Эхо Москвы" выказаўся пракрамлёўскі расейскі палітолаг Сяргей Маркаў.

"Паводле ацэнак амерыканскіх аналітыкаў, Узброеным сілам Украіны трэба блізу тыдня, каб зламаць супраціў арміі ДНР-ЛНР, – баявы дух не дапаможа супраць баявой авіяцыі", – падкрэсліў прапагандыст.

"У выніку гэтага Расея будзе вымушаная ўмяшацца, як яна гэта зрабіла ў жніўні 2014 года або ў студзені 2015 года", – дадаў Маркаў.

"Ізноў здаў Пуціна", – пракаментаваў словы Маркава блогер Сяргей Запарожскі.

"Іхтамнет састарэла", "Думаў, будуць абцякальныя фразы, як звычайна, – а тут не саромеючыся", "Залікова зліў", "Прызналі, і гэта добра", – дадалі ў сетцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках