25 красавiка 2024, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Грэцыі ўхваліў выдачу Францыі расейскага кіберзлачынцы

8
Суд у Грэцыі ўхваліў выдачу Францыі расейскага кіберзлачынцы

Масква абураецца.

Суд у Грэцыі ўхваліў запыт Францыі пра выдачу падазраванага ў кіберзлачынствах расейца, якога таксама шукаюць ЗША і сама Расея, Масква прыстрашыла захадамі ў адказ.

Пра гэта паведамляе ўкраінская служба "Радыё Свабода".

Суд у горадзе Салонікі пастанавіў 13 ліпеня выдаць менавіта Францыі падазраванага ў махлярстве з біткойнамі 38-гадовага Аляксандра Вінніка, якога арыштавалі ў Грэцыі летась паводле ордара, выдадзенага ЗША.

АЛЯКСАНДР ВІННІК

У Францыі Вінніка абвінавачваюць у кіберзлачынствах, адмыванні грошай, удзеле ў злачыннай арганізацыі і вымагальніцтве.

Пасля пастановы суда ў Расеі прыгразілі неўдакладненымі захадамі. Успомніўшы пра "несяброўскую" пастанову Афінаў некалькі дзён таму выправадзіць некалькіх расейскіх дыпламатаў і забараніць уезд некалькім іншым, у Міністэрстве замежных справаў Расеі заявілі, што пастановай пра Вінніка "грэцкія ўлады прадаўжаюць пагаршаць сітуацыю" ў двухбаковых стасунках. "Відавочна, што такія дзеянні не могуць ігнаравацца расейскім бокам", – гаворыцца ў заяве.

Раней Вярхоўны суд Грэцыі ўжо ўхваліў быў выдачу Вінніка ў ЗША – там яго абвінавачваюць у адмыванні мільярдаў даляраў дзякуючы выкарыстанню біткойнаў.

Канчатковую пастанову павінен прыняць міністр юстыцыі Грэцыі, вывучыўшы ўсе тры запыты пра экстрадыцыю – з Францыі, ЗША і Расеі.

Сам Віннік адхіляе ўсе абвінавачванні ў незаконных дзеяннях. Ён застаецца пад вартай у Грэцыі, пакуль не будзе канчатковай пастановы пра яго экстрадыцыю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках