29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Уімблдоне згулялі самы доўгі паўфінал у гісторыі турніру

1
На Уімблдоне згулялі самы доўгі паўфінал у гісторыі турніру
Фото: EPA/UPG

Тэнісісты Кевін Андэрсан і Джон Ізнэр прабавілі на корце больш за шэсць гадзін.

Амэрыканец Джон Ізнэр і паўднёваафрыканец Кевін Андэрсан згулялі самы доўгі паўфінал у гісторыі Уімблдона, піша «Новое время».

Тэнісісты вызначалі першага фіналіста спаборніцтваў 6 гадзін 36 хвілін, а сама гульня закончылася ў пяці партыях на карысць Андэрсана з лікам 7:6, 6:7, 6:7, 6:4, 26:24. Апошняя партыя доўжылася амаль палову часу ўсяго матчу - 2 гадзіны 55 хвілін.

Гэты матч стаў другім у гісторыі Уімблдона паводле працягласці пасля легендарнай гульні ўсё таго ж Ізнэра супраць француза Нікаля Маю ў 2010 годзе, які доўжыўся 11 гадзін 5 хвілін і расцягнуўся на тры дні.

Американец Джон Изнер и южноафриканец Кевин Андерсон сыграли самый длинный полуфинал в истории Уимблдона, пишет «Новое время».

Теннисисты определяли первого финалиста соревнований 6 часов 36 минут, а сама игра завершилась в пяти партиях в пользу Андерсона со счетом 7:6, 6:7, 6:7, 6:4, 26:24. Последняя партия длилась почти половину времени всего матча - 2 часа 55 минут.

Этот матч стал вторым в истории Уимблдона по продолжительности после легедарной игры все того же Изнера против француза Николя Маю в 2010 году, который длился 11 часов 5 минут и растянулся на три дня.

Кевін Андэрсан І Джон Ізнэр прабавілі на корце больш за шэсць гадзін
ФОТА: EPA/UPG

Для паўфіналаў і матчаў на цэнтральным корце Уімблдона гэтая гульня стала самай доўгай у гісторыі. Папярэдні рэкорд паўфіналаў устанавілі Новак Джокавіч і Хуан Марцін Дэль Потра ў 2013 годзе, якія гулялі 4 гадзіны 43 хвіліны.

У цэлым Андэрсан і Ізнэр правялі чацвёрты паводле працягласці матч у гісторыі тэніса і ўсяго 13-ы, які здоўжыўся больш чым на шэсць гадзін.

Андэрсан выйшаў у фінал турніру Вялікага шалома другі раз у кар'еры пасля фіналу US Open-2017. Ягоным спаборнікам у вызначальным матчы будзе пераможца матчу Новак Джокавіч - Рафаэль Надаль, якія ў пятніцу не паспелі дагуляць свой матч акурат праз доўгую першую сустрэчу. Гульня будзе дагульвацца ў суботу пры ліку 2:1 на карысць серба ў сэтах.

У чвэрцьфінале Андэрсан ужо правёў адзін марафонскі матч, у пяці сэтах выбіўшы з турніру другую ракетку свету швайцарца Роджэра Фэдэрэра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках