29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе праходзіць найбуйнейшая рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы

1
У Еўропе праходзіць найбуйнейшая рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы
ФОТА: FACEBOOK.COM

У Грунвальдзе ўзнаўляюцца карціны бітваў рыцараў-крыжакоў з сіламі Каралеўства Польскага і ВКЛ.

У Грунвальдзе праходзіць найбуйнейшая ў Еўропе гістарычная рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, паведамляе «Радыё Польшча».

Важная для гісторыі падзея адбылася 15 ліпеня 1410 году. Тады Звяз Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага пад правадырствам караля Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта атрымаў вызначальную перамогу над войскам Тэўтонскага ордэна.

У рамках мерапрыемства ў Грунвальдзе ўзнаўляюцца карціны бітваў рыцараў-крыжакоў з польска-літоўскімі сіламі. У паказах возьме ўдзел 1500 рэканструктараў з Польшчы ды іншых краін.

У гэтыя дні праходзіць таксама Чэмпіянат Польшчы ў рыцарскіх баталіях «За залаты пояс Грунвальду».

Дні Грунвальду прадоўжацца да нядзелі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках