25 красавiка 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць простых правілаў для дасягнення даўгалецця

Пяць простых правілаў для дасягнення даўгалецця

Навукоўцы паназіралі за звычкамі доўгажыхароў.

Назіранні вучоных за звычкамі доўгажыхароў паказалі: многія з іх палілі і лёгка дазвалялі сабе прапусціць чарачку-другую, піша сайт healthinfo.ua.

Якія ж сакрэты ляжаць у аснове даўгалецця, калі нават шкодныя звычкі не перашкаджаюць людзям жыць так доўга? У якасці адказу на гэтае пытанне даследчыкі склалі спіс фактараў, якія самі доўгажыхары ацэньваюць як спрыяльныя для «вечнай» маладосці:

Адчуваць сябе маладым. Наяўныя звесткі сведчаць: людзі, якія жывуць доўга і выглядаюць маладзейшымі за свае гады, у рэчаіснасці адчуваюць сябе зусім не на той узрост, які паказаны ў іх пашпарце. Таксама ім уласцівыя звычкі, тыповыя для больш маладых пакаленняў - яны сочаць за модай, падтрымліваюць стасункі з сябрамі, ахвотна забаўляюцца і праводзяць час у кампаніях, і г.д.

Кантраляваць вагу. Заўважана даўно: стройныя людзі ў сярэднім і старэйшым узросце выглядаюць маладзейшымі за поўных аднагодкаў. Цэлы шэраг даследаванняў, праведзеных апошнім часам, паказаў: пры сярэднім спажыванні калорый і нават пры некаторым іх дэфіцыце ў арганізме ажыццяўляюцца фізіялагічныя працэсы, спалучаныя з амаладжэннем.

Больш рухацца. Пасільная рэгулярная фізічная актыўнасць - гэта ідэальны спосаб падтрымліваць сэрца ў добрай форме. Здаровае сэрца забяспечвае актыўны кровазварот і забеспячэнне кіслародам тканін, дзякуючы чаму паляпшаецца стан скуры, мозгу.

Развівацца. Цікаўнасць да чагосьці дагэтуль невядомага, імкненне пазнаваць новую інфармацыю, навучанне розным навыкам, - гэта тое, што не дае застойвацца мозгу, а, значыць, не дае хутка старэць.

Умець «адключацца» і адпачываць. Сталае напружанне і нагрузкі зношваюць нервовую сістэму, што паскарае працэсы кагнітыўнага старэння. Працаваць увесь час бессэнсоўна, бо праца ўсё адно ніколі не скончыцца, заўсёды будуць узнікаць новыя задачы і мэты. Таму трэба ўмець браць паўзу і расслабляцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках