29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт, які стаў абаронцам Курапатаў, выйшаў на волю

8
Міліцыянт, які стаў абаронцам Курапатаў, выйшаў на волю

За абарону народнага мемарыяла Міхаіл Грамыка адседзеў 15 дзён.

Позна ўвечары 14 ліпеня з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Менску быў вызвалены супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. 30 чэрвеня наглядчык адміністрацыйнай турмы, у якой знаходзіліся тысячы апазіцыянераў, сам стаў у іх шэрагі падчас вахты супраць рэстарацыі «Паедзем паядзім» каля Курапатаў.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, паводле непацверджанай інфармацыі, Міхаіла Грамыку асудзілі на 15 дзён арышту.

За шмат гадоў працы турэмным наглядчыкам ён ведаў многіх палітычных зняволеных, у тым ліку Леаніда Кулакова, Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца. Знаёмства з Севярынцам паўплывала на пастанову прыйсці ў Курапаты.

Міхаілу Грамыку 44 гады, ён родам з глухой палескай вёскі, гаворыць на добрай беларускай мове. І тое, што даслоўна год не дацягнуў, каб сысці на немалую міліцэйскую пенсію, сведчыць пра канфлікт паміж сумленнем і неабходнасцю выконваць загады.

Нагадаем, што 14 ліпеня каля рэстарацыі «Паедзем паядзім» у Курапатах адбыўся чарговы інцыдэнт. Як паведамілі актывісты, машына з расейскімі нумарамі збіла актывіста Леаніда Кулакова.

Міліцыя, якая прыехала на месца здарэння, адмовілася прымаць заявы ад пратэстоўцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках