28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзь як японскі доўгажыхар: пяць крокаў да шматгадовага здароўя

4
Будзь як японскі доўгажыхар: пяць крокаў да шматгадовага здароўя

Краіна ўзыходзячага сонца - у топе краін паводле працягласці жыцця.

Пра сакрэты поспеху японцаў разважае «Здоровье Mail.ru».

Харчаванне

Шмат рыбы, морапрадуктаў, сыру тофу у разнастайных відах і гародніны. Маленькія порцыі. Усё гэта агулам вельмі блізка да рэкамендацый па здаровым харчаванні!

Пахудзенне

Характар харчавання шмат у чым вызначае іншы важны фактар, які ўплывае на працягласць жыцця. Сярод японцаў менш людзей з атлусценнем, чым сярод еўрапейцаў і амерыканцаў. І калі на Захадзе многія жанчыны ўважаюць сябе ахвярамі лішняй вагі, сярод японак распаўсюджанае меркаванне, што кожны поўны чалавек можа пры жаданні схуднець і заставацца стройным і здаровым у любым узросце.

Але сітуацыя мяняецца. У вялікіх японскіх гарадах з'яўляецца ўсё больш устаноў хуткага харчавання, многія маладыя японцы пераймаюць заходнія харчовыя звычкі і ў выніку набіраюць лішнюю вагу, якая, як вядома, не дадае ні здароўя, ні даўгалецця.

Актыўны лад жыцця і працавітасць

Нават працуючы па 16 гадзін у дзень, большасць японцаў займаецца нейкім відам спорту. Звычка да актыўнага ладу жыцця прышчапляецца з дзяцінства: усюды, дзе ёсць магчымасць, дзеці ездзяць у школу на веласіпедзе, а не на аўтобусе.

Медыцына

У Японіі хварэюць не менш, чым у іншых краінах. А некаторыя формы рака, напрыклад, рак страўніка, сустракаюцца часцей, чым у еўрапейцаў і амерыканцаў. Але пры гэтым у іх самы высокі працэнт выжывальнасці і працягласці жыцця. Справа ў тым, што за здароўем сочаць рэгулярна і пастаянна. Рэгулярныя аналізы і скрынінгі дазваляюць выявіць праблемы на ранніх стадыях, калі шанцы вылечыцца максімальныя.

Душэўная раўнавага

У Японіі дзве асноўныя рэлігіі, прычым многія людзі вызнаюць абедзве адначасова: сінтаізм і будызм. А жорсткія культурныя традыцыі не дазваляюць напрыклад, адкрыта спрачацца са старэйшымі і выказваць сваё меркаванне. Гэта, вядома, стрэс, але, можа, так узнікае менш вострых канфліктаў?

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках