29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Губная памада ТЭЖЭ»: як выглядала рэклама ў БССР

«Губная памада ТЭЖЭ»: як выглядала рэклама ў БССР

Беларуская друкаваная рэклама таго часу магла б стаць скарбніцай афарызмаў.

Прынамсі, пачынаючы з 1920 года ў Савецкай Беларусі друкавалі тэлефонныя даведнікі. Гэта былі кнігі таўшчынёй ад 20 старонак у 1920-м да 592 старонак у 1970 годзе. У іх друкавалі адрасы і тэлефоны ўстаноў, тэлефоны прыватных асоб, правілы і парады карыстання тэлефоннай сувяззю.

І яшчэ ў іх часцяком размяшчалі рэкламу - як камерцыйную, так і сацыяльную. Грамадзян заклікалі купляць аблігацыі дзяржаўнай пазыкі, патрабаваць печань траскі, страхаваць маёмасць, заказваць таксі, набываць вопратку і абутак у арцелях, лётаць самалётамі «Аэрафлота», здаваць рыззё ва ўтыль, берагчы запалкі ад дзяцей і гэтак далей.

Такія даведнікі былі ў многіх сем'ях, таму нядзіўна, што з іх спрабавалі зрабіць яшчэ і рэкламны каталог. Цікава, што ў дваццатых і трыццатых такія даведнікі друкавалі на беларускай мове, але потым вярнуліся да расейскай. Да пачатку сямідзесятых рэклама з даведнікаў пачынае знікаць, каб зноў з'явіцца ў дзевяностых.

The Village Беларусь адабраў прыгожую і цікавую друкаваную рэкламу з даведнікаў дваццатых - пяцідзесятых гадоў. Слоганы «Кушайте в кафе столовой «Бар», «Преимущество: универсальный магазин продает всякие товары», «Добраякасна, дзешева і акуратна» - ці гэта не выдатна?

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках