29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шаўчэнка: КХЛ свядома знішчае нацыянальную каманду Беларусі

3
Аляксей Шаўчэнка: КХЛ свядома знішчае нацыянальную каманду Беларусі

Журналіст Аляксей Шаўчэнка пракаментаваў ліміт на легіянераў у КХЛ.

«У «Тарпеда» перайшоў абаронца Дзмітрый Корабаў і кажуць, што ён таксама не будзе ўважацца за легіянера, нягледзячы на тое, што яшчэ ў траўні выступаў за нацыянальную каманду Беларусі на чэмпіянаце свету. І зноў нас уводзяць у зман. Правіла наконт легіянераў абвяшчае выразна: «за замежніка ўважаецца той, хто не мае права выступаць за нацыянальную каманду Расеі».

Паспрабуйце, напрыклад, выклікаць Корабава хоць бы на Еўратур. Паглядзім, што атрымаецца. Прычым, мы свядома знішчаем нацыянальную каманду нашых суседзяў, якой і без гэтага сур'ёзна дасталася ад мясцовага кіраўніцтва. КХЛ усё ж у гэтым пытанні павінна дзейнічаць выразней. Хай застаецца пяць замежнікаў, але з дзяржаў, якія не ўдзельнічаюць у турніры. А так атрымліваецца нейкая дзіўная карупцыйная схема.

Усе ў здзіўленні, але зрабіць нічога не могуць. Акрамя таго, у Ніжнім Ноўгарадзе дырэктарам у селекцыі будзе працаваць Уладзіслаў Жмуткоў. Да гэтага тыдня ён працаваў на такой жа пасадзе ў федэрацыі хакея Беларусі. Гэта значыць, адказваў за камплектаванні ўсіх каманд краіны. Моладзевая каманда вылецела з групы наймацнейшых, першая каманда вылецела. Чым ён можа дапамагчы «Тарпеда»?» - цытуе Шаўчэнку sport-express.ru.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках