29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя стала двухразовым чэмпіёнам свету ў футболе

62
Францыя стала двухразовым чэмпіёнам свету ў футболе
ФОТА: SPORT.DE

Французы ў фінале падолелі харватаў з лікам 4:2.

Каманда Францыі стала чэмпіёнам свету ў футболе. «Трохкаляровыя» на маскоўскім стадыёне «Лужнікі» падолелі каманду Харватыі з лікам 4:2.

Лік быў адкрыты на 18-й хвіліне матчу, калі французскі нападнік Антуан Грызман выканаў падачу ў штрафную, а харвацкі нападнік Марыё Манджукіч няўдала падставіў галаву і зрэзаў мяч ва ўласныя брамы.

Праз дзесяць хвілін нападнік Харватыі Іван Перышыч забіў гол у браму французаў.

На 38-й хвіліне Антуан Грызман паспяхова рэалізаваў прызначаны суддзёй пенальці.

На 59-й хвіліне паўабаронца Поль Погба павялічыў разрыў у ліку.

Нягледзячы на адчайныя атакі харватаў на 65-й хвіліне лік становіцца 4:1. Гол забіў нападнік каманды Францыі Кіліан Мбапе.

Аднак ужо на 67-й хвіліне Манджукіч скарыстаўся памылкай французскага брамніка Уга Льёрыса і скараціў разрыў у ліку.

За ўсю гісторыю ўдзелу ў мундыялі французы раней толькі аднойчы станавіліся чэмпіёнамі свету (1998 годзе). Тады капітанам каманды быў яе цяперашні трэнер Дыдзье Дэшам. Акрамя таго, на рахунку французскай каманды адзін срэбны і два бронзавыя медалі чэмпіянатаў свету.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках