28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго так спалохаўся Лукашэнка?

100
Чаго так спалохаўся Лукашэнка?

Справы ў дыктатара сапраўды дрэнныя.

Чаму ў Беларусі менавіта цяпер паўстала рэзанансная «справа медыкаў» і чаго так спалохаўся Лукашэнка, пачаўшы маштабныя «антыкарупцыйныя чысткі»? На гэтыя пытанні сайта primus.by адказвае кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка:

- Лукашэнку, хочаце верце, хочаце не, стала сорамна - за тое, што ён набраў сабе ўсякага, як ён сам казаў, «ірвання». Кожны чыноўнік у раёне адчувае сябе маленькім Лукашэнкам. А ён, як чалавек сумленны, не можа дазволіць, каб краіну рабавалі аж 118 «лукашэнкаў». Ён хоча быць такім адзіным і непаўторным.

Сістэма хабарніцтва пачынаецца тады, калі няма эканамічнай свабоды і няма свабодных выбараў.

Гісторык ўспомніў

А тое, што паўстала «справа медыкаў», а не кагосьці яшчэ - гэта вынік той тэндэнцыі, якую мы «злавілі» яшчэ ў 90-х гадах. Тады модна было ў пытаннях хабарніцтва «пераводзіць стрэлкі» на ахову здароўя, адукацыю і ДАІ.

Вось і цяпер, калі паўстала неабходнасць у гучных выкрыццях, адразу паўстала пытанне: каго першым «секчы шашкамі», як капусту? А лекары - гэта ж гісторыя. Аляксандр Рыгоравіч, ён жа гісторык. Вось ён і ўспомніў: лекары - гэта «забойцы ў белых халатах».

Застой, як у Брэжнева

Упэўнены, што Лукашэнка ў гэтай справе, як звычайна, хацеў, як лепш - а атрымаў як заўсёды. Ён дапусціў абсалютную тэарэтычную памылку, за якую цяпер расплачваюцца іншыя. А памылка палягае ў тым, што ў краіне 25 гадоў не ствараліся прылады эканамічнай дэмакратыі, не стваралася рынкавая канкурэнцыя, не стваралася адкрытасць плыняў інфармацыі, не стваралася сістэма замяшчэння пасад у розных структурах.

Узнік застой. Тэарэтычна я адношу мадэль Лукашэнкі да феномену застою часоў Брэжнева. Лукашэнка стварыў застойную Беларусь, а падчас застою ўзнікаюць усе гэтыя рэчы: спробы першапачатковага назапашвання капіталу за кошт здароўя працоўных; скажэнне агульнай сітуацыі, звязанай з плынямі грошай; «Прыватызацыя» грашовых плыняў; «Прыватызацыя» чыноўнікамі здароўя, энэргетыкі і іншых сфер. Лекары - яны хутчэй ахвяры ў гэтай сістэме.

Лукашэнкі наогул магло не быць

У Лукашэнкі нейкія «асаблівыя дачыненні» з карупцыяй. З яе пачалася ягоная палітычная кар'ера ў Вярхоўным савеце. Цяпер, праз 24 гады, гэтая тэма зноў яго «накрывае». А ведаеце, што Лукашэнка наогул мог не стаць прэзідэнтам у 1994-м? Першапачаткова пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі прапанавалі Міхаілу Марынічу. Але ён адмовіўся, бо разумеў, якая колькасць ворагаў сабе нажыве. А Лукашэнка быў дырэктарам саўгаса з глыбінкі - таму ён з задавальненнем пагадзіўся. А калі б пагадзіўся Марыніч - у Лукашэнкі не было б шанцаў на далейшую кар'еру.

Палітычны Кабзон

Зрэшты, важна іншае. Важныя высновы: карупцыя працуе тады, калі ўлада несумленная. І тут, я думаю, у Аляксандра Рыгоравіча павінна сэрца сціснуцца. Калі ты стварыў ганебную сістэму, калі цябе атачаюць несумленныя людзі, а яшчэ ты сам іх і прызначаеш - твая справа трэснула.

Чаму стваралася гэтая сістэма? Тут атрымалася такая цікавая рэч: Лукашэнка баяўся, што хтосьці будзе лепшым, чым ён. Ён - як наш Кабзон. Баіцца, што нехта будзе спяваць гэтую песню лепш за яго. І гэты Кабзон стварыў застой у нашай палітычнай музыцы.

А ў выніку да канца года мы апынёмся альбо наогул без ЗВР, альбо будзем вымушаныя моцна дэвальваваць нацыянальную валюту. Прафесійна гэта называецца дэфолт. Да гэтага будуць падводзіць яшчэ многія дзеянні ўрада. Сітуацыя будзе нагнятацца, давядзецца што-небудзь прадаць. Я рэкамендую прадаць 12 рэзідэнцый Лукашэнкі.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках