25 красавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ты, стварэнне, хто такая?! Расея плаціцьме штрафныя санкцыі»

44
«Ты, стварэнне, хто такая?! Расея плаціцьме штрафныя санкцыі»
Фота: EPA

Відэа допыту актывістаў Pussy Riot, што выбеглі на поле падчас фіналу ЧС-2018.

Журналіст Антон Навумлюк апублікаваў у Facebook відэа допыту ўдзельнікаў Pussy Riot, што выбеглі на стадыён «Лужнікі» падчас фіналу чэмпіянату свету ў футболе.

«Кайданкі сюды! На абедзвюх! Ты, стварэнне, хто такая?! Прозвішча, імя, імя па бацьку ! А вы ведаеце, што Расея за гэта будзе плаціць штрафныя санкцыі ФІФА? Наважылі Расеі падас...ць», - звярнуўся да затрыманых мужчына за кадрам.

На што адзін з іх заявіў, што, наадварот, яны выбеглі на поле дзеля Расеі.

«Вы Расею падставілі пад санкцыі! Я часам шкадую, што цяпер не 37-ы год. Абас... Расею, так?!» - дадаў мужчына за кадрам.

Фінал чэмпіянату свету ў футболе праходзіў у Расеі. На матчы прысутнічаў лідар РФ Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітарава. У выніку паядынку нацыянальная каманда Францыі падолела нацыянальную каманду Харватыі з лікам 4:2.

Удзельнікі Pussy Riot заявілі, што выбеглі на стадыён, каб патрабаваць вызвалення палітвязняў, спынення крымінальных спраў за рэпост і незаконных арыштаў на мітынгах. Іх даставілі ў паліцыю.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках