19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якія краіны беларусы сталі часцей з'язджаць на заробкі

4
У якія краіны беларусы сталі часцей з'язджаць на заробкі

Усё больш беларусаў спрабуюць знайсці шчасце за мяжой.

Tut.by паглядзеў, у якія краіны часцей за ўсё адпраўляюцца на заробкі беларусы.

Колькасць з'ехаўшых на заробкі ў першым паўгоддзі вырасла ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Менскай і Магілёўскай абласцей. Больш актыўна за ўсё суайчыннікі адпраўляюцца на заробкі ў Расею, Польшчу, Літву, ЗША і Нямеччыну. У топ-10 краін, у якіх беларусы часцей за ўсё знаходзяць працу, таксама ўваходзяць Чэхія, Фінляндыя, Кітай, Катар, Карэя (18).

Пры гэтым колькасць замежнікаў, якія знаходзяць працу ў Беларусі, скарачаецца.

Нагадаем, у Беларусі наважыліся ўзяцца за тых, хто адпраўляецца на заробкі ў іншыя краіны. Так, праблемай «адчувальнай» працоўнай міграцыі занепакоеныя ў Федэрацыі прафзвязаў. У арганізацыі перакананыя: каб стрымаць яе, трэба «нароўні з ростам заробкаў беларусам ствараць сучасныя ўмовы перанавучання».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках