25 красавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалося: Жыхар Ліды знайшоў у лесе падбярозавік вагой амаль кілаграм

6
Пачалося: Жыхар Ліды знайшоў у лесе падбярозавік вагой амаль кілаграм

Грыб цалкам прыдатны для ўжывання ў ежу.

Жыхар Ліды Мікалай Ефімец знайшоў у лесе каля вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна падбярозавік вагой 840 грамаў. Грыб не чарвівы і цалкам прыдатны для ўжывання ў ежу, распавядае «Лідская газета».

Праўда, больш грыбоў у тым лесе Мікалай не знайшоў. Гіганцкі падбярозавік стаў адзіным ягоным трафеем. Яго паказвалі сябрам, знаёмым і суседзям і нават прынеслі ў рэдакцыю газеты.

- Рука не ўздымалася парэзаць грыб у суп або на патэльню! - кажа жонка Мікалая Жанна.

Сам жа грыбнік спадзяецца, што гэты сезон, нягледзячы на летнюю засуху, усё ж будзе грыбным.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках