25 красавiка 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва прыме на навучанне школьнікаў з Данбаса

4
Літва прыме на навучанне школьнікаў з Данбаса

З рэзэрву выдадзена 48 200 еўраў.

Урад Літвы плануе выдаць больш за 48 тысяч еўраў рэзэрвовых сродкаў для прыймання ў краіне школьнікаў з пацярпелых ад вайны раёнаў Данбаса, паведамляе партал Delfi.

Міністэрства адукацыі і навукі Літвы плануе накіраваць гэтыя сродкі на кампенсацыю выдаткаў на навучанне і бытаванне з верасня да канца снежня ў Літве 15 навучэнцаў і настаўнікаў суправаджэння.

Літва выконвае некалькі праектаў, звязаных з дапамогай украінскім дзецям: школьнікі з Усходняй Украіны вучацца ў Віленскім Доме літоўцаў, разам са Швэцыяй фінансуе кароткатэрміновыя паездкі дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў у Літву, арганізаваныя творчыя летнікі, навучанне настаўнікаў і псіхолагаў.

Літва штогод з 2014 года прымае ўкраінскіх школьнікаў з Данецкай і Луганскай абласцей, пасля таго як Расея анэксавала Крым і пачала падтрымліваць сэпаратыстаў на Данбасе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках