20 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У аэрапорце Берасця прызямліўся Дыега Марадона

4
Фотафакт: У аэрапорце Берасця прызямліўся Дыега Марадона

Зорка сусветнага футбола наведае матч берасцейскага «Дынама».

Аргентынскі футбаліст прыляцеў на самалёце з Расеі, дзе быў на чэмпіянаце свету. Зорка сусветнага футбола павітаў прысутных, а затым сеў у аўтамабіль, які павёз яго ў Берасце, піша tut.by.

А 18.00 у гатэлі «Эрмітаж» ён правядзе першую на беларускай зямлі прэс-канферэнцыю на пасадзе старшыні праўлення «Дынама-Берасце».

Затым ён наведае матч берасцейскага «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам», які пройдзе на стадыёне «Берасцейскі».

Марадона заключыў кантракт з «Дынама-Берасце» 15 траўня. 58-гадовы аргентынец будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а таксама ўзаемадзейнічаць з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію «Дынама-Берасце».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках