25 красавiка 2024, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самыя танныя для загару напрамкі

Названы самыя танныя для загару напрамкі

Спецыялісты прааналізавалі 25 папулярных турыстычных напрамкаў.

Анлайн-сэрвіс Compare the Market склаў рэйтынг The European Sunshine Index у якім пазначана, колькі каштуе ў розных еўрапейскіх гарадах гадзіна сонца. Высветлілася, што танней за ўсё загараць у Стамбуле, паведамляе korrespondent.net.

Спецыялісты прааналізавалі 25 папулярных турыстычных напрамкаў, ацанілі сярэдні кошт пералёту для сям'і з чатырох чалавек, а таксама цану за самы бюджэтны трохзоркавы гатэль і сярэднюю колькасць сонечных гадзін у дзень за апошнія 30 гадоў.

Следам за Стамбулам, дзе кошт «сонечнай гадзіны» складзе 11 фунтаў, у рэйтынгу ідзе грэцкі востраў Крыт, таксама адрозны памяркоўнымі цэнамі - 12 фунтаў.

Што тычыцца зімовага адпачынку, то тут экспэрты раяць аддаць перавагу грэцкаму Родасу з лістапада да студзень (12 фунтаў).

Магчыма, даражэй за ўсё абыдзецца гадзіна сонца ў Санкт-Пецярбургу, кошт тут складае 282 фунты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках