19 красавiка 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баравы: Чакаю, калі хтосьці пакарае Пуціна за спазненне

19
Баравы: Чакаю, калі хтосьці пакарае Пуціна за спазненне
Канстанцін Баравы

Спазненне на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША - гэта спосаб самасцвярджэння кіраўніка Крамля.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зробіць для сябе высновы пасля таго, як прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін спазніўся да яго на сустрэчу, сказаў у каментары выданню «Гордан» расейскі апазіцыянер і палітычны эксперт Канстанцін Баравы.

«Гэта комплексы лідара, якога не прызнаюць і лічаць неадэкватным. Гэта спосаб самасцвярджэння. Пуцін хацеў паказаць, што яго чакаюць. Вядома, што на працягу паўгода [кіраўнік МЗС РФ Сяргей] Лаўроў рознымі спосабамі дамагаўся гэтай сустрэчы. І гэтая сустрэча ў першую чаргу патрэбная Пуціну, перш за ўсё, каб паправіць свой імідж, моцна сапсаваны дзеяннямі Расеі.

Думаю, на гэтай сустрэчы будуць выкарыстоўвацца ўсе магчымасці, каб сфармаваць уражанне ўплывовага лідара ў сусветнай палітыцы. І цяпер расейская прапаганда зможа гаварыць, што гэта не Пуцін стаяў на каленях у чаканні Трампа, а наадварот. Зразумела, Трамп баіцца (і правільна робіць), што гэтая сустрэча можа нашкодзіць яго іміджу. З Пуціным ні пра што дамовіцца, на жаль, нельга - яго палітыка накіраваная на захаванне ўлады. Улічваючы катастрафічны стан эканомікі РФ, уся надзея толькі на прапаганду. Магчыма, пасля гэтай сустрэчы і пачнуцца нейкія перамовы, але яны не будуць мець ніякага выніку», - падкрэсліў Баравы.

Ён адзначыў, што сусветныя лідары, як правіла, даруюць Пуціну спазненні на сустрэчы з імі. «Пуцін - не дзейны лідар на міжнароднай арэне. Ён толькі імітуе сваю прысутнасць там. Таму цяпер я чакаю толькі піяр-акцыі.

А яго спазненне - гэта ж не першы раз. Ён даволі часта звяртаецца да такога тэхнічнага прыёму. У сваю чаргу далікатныя прадстаўнікі Захаду робяць выгляд, што нічога не адбылося, і даруюць яму. То бок, гэта прыём чалавека з комплексам непаўнавартасці. І ў пэўным сэнсе - гэта абраза Трампу.

Правілы прыстойнасці прымушаюць яго з гэтым мірыцца. Але высновы ён, безумоўна, зробіць. Я чакаю, калі хтосьці пакарае Пуціна. Каб ён спазніўся на чарговую сустрэчу, прыехаў, а яго там ужо ніхто не чакае. Але Трамп, у адрозненне ад Пуціна, сур'ёзна ставіцца да гэтай сустрэчы. Для прэзідэнта РФ міжнародная палітыка - не больш чым піяр-акцыя. Ён хворы чалавек, які такім чынам змагаецца са сваімі комплексамі», - сказаў Баравы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках