25 красавiка 2024, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пра ўмяшанне РФ у выбары ў ЗША: Я хацеў, каб Трамп перамог

8
Пуцін пра ўмяшанне РФ у выбары ў ЗША: Я хацеў, каб Трамп перамог

Прэзідэнт РФ заявіў, што ў 2016 годзе жадаў перамогі Трампа на выбарах у ЗША.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў 2016 годзе жадаў перамогі Дональда Трампа на выбарах у ЗША, паведамляе «Медуза».

«Я хацеў, каб ён выйграў, таму што ён казаў пра нармалізацыю расейска-амерыканскіх стасункаў», - сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля перамоў з Трампам.

Пуцін таксама заявіў на прэс-канферэнцыі, што «Расея ніколі не ўмешвалася і не збіраецца ўмешвацца» ў амерыканскія выбары.

Перамовы з Трампам прэзідэнт Расеі назваў «паспяховымі і карыснымі».

Трамп заявіў, што стасункі ЗША з Расеяй ніколі не былі такімі дрэннымі, як цяпер, але яны сталі мяняцца да лепшага, калі пачаліся яго перамовы з Пуціным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках