23 красавiка 2024, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы з'явіцца новы мурал

1
У сталіцы з'явіцца новы мурал
ФОТА: FACEBOOK.COM/FINTANMAGEEART

Менчукоў просяць прапаноўваць дамы для роспісу.

1 жніўня ў рамках стрыт-арт пленэру Urban Myths запланаваны візіт аўстралійскага мастака Фінтана Мэгі. Ён стане аўтарам новага муралу на сцяне адной са шматпавярховак сталіцы. Менчукам жа прапануюць называць адрасы дамоў, якія маглі б быць упрыгожаныя новымі роспісамі, паведамляе tut.by.

- Фінтана Мэгі - удзельнік велізарнай колькасці міжнародных праектаў і майстар пранізлівых фрэсак. Для яго стылю характэрна эклектыка, якая ўключае ў сябе як вобразы з паўсядзённага жыцця, так і нечаканыя сюжэты. Мастак любіць падкрэсліваць незвычайную прыроду таго, што мы звычайна не заўважаны. Часта свой уласны досвед ён спрабуе звязаць з больш шырокімі сацыяльнымі праблемамі, - кажуць арганізатары пленэру.

Работы Фінтана Мэгі можна сустрэць у Кіеве, Маскве, Бэрліне, Эль-Паса штата Тэхас, Партугаліі, Нарвегіі і іншых краінах.

Сюжэт для муралу ў Менску мастак распрацуе, калі прыедзе ў сталіцу, на аснове таго, што ўбачыць і адчуе. Візіт Мэгі запланаваны на пачатак пленэру. Мурал, як плануецца, упрыгожыць адну з шматпавярховак у Фрунзенскім раёне. Цяпер ідзе збор сродкаў для аплаты выдаткаў праекта.

ФОТА: FACEBOOK.COM/FINTANMAGEEART

Арганізатары фестывалю вулічнага мастацтва Urban Myths чакаюць ад менчукоў прапаноў, на якім з дамоў (незалежна ад раёна горада) людзі хацелі б бачыць роспіс. Умовы простыя: патрэбныя сцены з добрым аглядам у 5-12 паверхаў, пажадана з гладкім пакрыццём. Фота падыходных дамоў можна адпраўляць на пошту: signal.streetart@gmail.com

Urban Myths - міжнародны street-art пленэр. У рамках праекта мастакі з розных краін ствараюць у Менску свае муралы на аснове сваіх першых уражанняў ад горада і людзей. Дзякуючы гэтаму праекту ў Менску з'явіліся такія працы, як «Дзяўчына ў вышыванцы», «Чалавек без імя», «Жывое сэрца» і іншыя.

ФОТА: FACEBOOK.COM/FINTANMAGEEART
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках