24 красавiка 2024, Серада, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Слонімшчыне вартаўніка звольнілі з калгасу за тое, што той адсудзіў свой жа заробак

13
На Слонімшчыне вартаўніка звольнілі з калгасу за тое, што той адсудзіў свой жа заробак
УЛАДЗІМІР ЯЎХУТА

Вартаўнік-праўдашукальнік не мае намеру здавацца і будзе зноў судзіцца з калгасам.

Уладзімір праз суд дамогся, каб яму выплацілі дзве тысячы неданалічаных рублёў заробку за мінулы год. Тады Уладзімір выйграў суд пры садзейнічанні юрыста прафзвязу РЭП, у які ён уступіў, каб абараняць свае правы. Гэтым разам у судзе яго інтарэсы таксама прэзентуе юрыст Беларускага прафзвязу работнікаў электроннай прамысловасці.

У нядзелю, 15 ліпеня, карэспандэнт «ГС» пагутарыў з Уладзімірам у яго родным Востраве.

- Уладзімір, кажуць, што цябе звольнілі з калгасу, растлумач сітуацыю.

- Так, з пачатку гэтага месяца, з чацвёртага чысла я беспрацоўны.

- І як звольнілі, з якой фармулёўкай?

- Звольнілі на пастанову праўлення калгаса нібыта за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Але ніякага пасяджэння праўлення на самай справе не было, і мяне туды не выклікалі. Я пытаўся ў некаторых чальцоў кіравання, якія не ўваходзяць у кіраўніцтва калгасу, калі яны засядалі па майму пытанню, але для іх гэта сталася навіной. Значыць, калгасныя кіраўнікі самі сабраліся, склалі фіктыўны пратакол пасяджэння праўлення, на падставе якога старшыня напісаў загад аб маім звальненні. Усё гэта незаконна, і я праз суд буду дамагацца цяпер аднаўлення на працы.

- Як уважаеш, чаму цябе на самай справе звольнілі з працы? Бо не п'еш, абавязкі свае на працы выконваў?

- Дык яны помсцяць мне за тое, што адсудзіў у іх свой заробак. Цяпер у гаспадарцы такая сітуацыя, што людзям не плацяць нават мінімалку. Працаваў 8 гадзін ставяць 7 - няпоўны працоўны дзень, каб нават мінімальны заробак не плаціць...

- А ў цябе ёсць на руках копія загаду аб звальненні?

- Не, копію загаду нам не далі.

- Хто, акрамя цябе самога, будзе бараніць твае інтарэсы ў судзе?

- У мяне ў судзе будзе законны прадстаўнік прафзвязу РЭП.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках