20 красавiка 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Менск зноў затапіла

30
Відэафакт: Менск зноў затапіла

Бары, размешчаныя ў падвалах, будуюць «барыкады», каб выратавацца ад вады.

У Менску на толькі што адрамантаванай пешаходнай вуліцы Рэвалюцыйнай зноў патоп. Мінулым разам вуліцу затапіла падчас залевы ў пятніцу, 13 ліпеня. І вось зноў, піша «Еўрарадыё».

Вада на вуліцы стаіць па калена. Са слоў супрацоўнікаў МНС, якія прыбылі па выкліку аднае з прыватных навучальных устаноў, якія працуюць на Рэвалюцыйнай, вада чамусьці не зліваецца ў каналізацыйныя люкі, а наадварот, льецца з іх.

Будзьце асцярожныя! Пад вадой на вуліцы - адкрытыя каналізацыйныя калодзежы.

Бары, размешчаныя ў падвалах, будуюць «барыкады», каб выратавацца ад вады. На рамонт пашкоджанага абсталявання спатрэбяцца вялікія выдаткі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках