19 красавiка 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Трамп на сустрэчы з Пуціным адмовіўся ад падрыхтаваных Белым домам заяў

7
СМІ: Трамп на сустрэчы з Пуціным адмовіўся ад падрыхтаваных Белым домам заяў
Фота: Getty Images

Тэзісы выступу прэзідэнта ЗША былі супрацьлеглыя запланаваным.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі праігнараваў большасць заяў, якія рыхтавалі супрацоўнікі Белага дома спецыяльна для саміту, паведамляе The Washington Post са спасылкай на чыноўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі ЗША і дыпламатаў.

Паводле інфармацыі выдання, Белы дом падрыхтаваў для Трампа больш за сто старонак матэрыялаў, у якіх гаварылася аб «жорсткай пазіцыі» ў дачыненні да Масквы, аднак амерыканскі прэзідэнт адмовіўся ад большасці папер сваіх дарадцаў.

Адзін з суразмоўцаў выдання распавёў, што заявы Трампа «былі процілеглыя запланаваным». Другая крыніца адзначыла, што перад сустрэчай Трампа і Пуціна дарадцы амерыканскага прэзідэнта абмеркавалі з ім анэксію Крыма і меркаванае расейскае ўмяшанне ў выбары, аднак Трамп прыняў іншую пастанову з нагоды сваіх заяў на саміце.

Крыніцы ў Белым доме распавялі, што ў Белым доме ў выходныя перад перамовамі Трамп крытыкаваў пастанову Мінюста ЗША выставіць завочныя абвінавачванні ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 12 афіцэрам расейскай выведкі. Са слоў крыніцы, Трамп заявіў, што пракуроры наважылі выставіць абвінавачванні спецыяльна, каб нашкодзіць яму з палітычнага пункту гледжання.

Трамп таксама даў зразумець, што больш рады сустрэчы з Пуціным, чым перамовам з хаўруснікамі па NATO, якія адбыліся на мінулым тыдні.

«Яму вельмі спадабаўся саміт з Кім Чэн Ынам. Ён думае, што можа паглядзець у вочы гэтым хлопцам, усцешыць іх і ўкласці дамовы», - адзначыў суразмоўца выдання.

Газета піша, што перад самітам прадстаўнікі адміністрацыі ЗША заклікалі еўрапейскіх хаўруснікаў не турбавацца. У Белым доме сцвярджалі, што пасля перамоваў ніякіх дамоўленасцяў паміж Трампам і Пуціным укладзена не будзе.

Нагадаем, 16 ліпеня ў Хельсінкі за зачыненымі дзвярыма адбылася афіцыйная сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расеі - Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках