20 красавiка 2024, Субота, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснікам начальніка Генштаба Канады прызначаны этнічны ўкраінец

Намеснікам начальніка Генштаба Канады прызначаны этнічны ўкраінец

Міністр абароны адзначыў непахісную прыхільнасць генерал-лейтэнанта Пола Вінніка сваім жаўнерам і Канадзе.

Намеснікам начальніка Генеральнага штаба абароны Канады прызначаны этнічны ўкраінец, генерал-лейтэнант канадскага войска Пол Віннік.

Пра гэта 16 ліпеня паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Канады.

Цягам апошніх двух гадоў Віннік камандаваў наземнымі войскамі. Цяпер іх узначаліў генерал-лейтэнант Жан-Марк Ланцье.

Таксама Віннік узначальваў вайсковую выведку краіны. Цырымонія ўступлення на пасаду Ланцье прайшла на Парламенцкім узгорку ў Атаве.

На ёй прысутнічаў кіраўнік Генштаба Канады Джонатан Вэнс.

ВІННІК (ДРУГІ Ў ЦЭНТРЫ) ЦЯГАМ ДВУХ ГАДОЎ КАМАНДАВАЎ НАЗЕМНЫМІ ВОЙСКАМІ КАНАДЫ. ФОТА: CANADA.CA

«Я хацеў бы павіншаваць генерал-лейтэнанта Вінніка з ягонай новай роляй і падзякаваць за ягоную прыхільнасць і моцнае кіраўніцтва канадскім войскам цягам апошніх двух гадоў», - цытуе прэс-служба мінабароны Вэнса.

«Пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Вінніка канадскае войска было гатовае абараняць інтарэсы канадцаў у краіне і за мяжой. Я ўхваляю ягоную непахісную прыхільнасць сваім жаўнерам і Канадзе», - падкрэсліў міністр абароны Канады Харджыт Саджан.

Агенцтва «Укрінфарм» адзначае, што ў апошнія гады Віннік некалькі разоў прыязджаў ва Украіну, пабываўшы, напрыклад, у вёсцы Паздзіміры ў Львоўскай вобласці, адкуль родам ягоныя продкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках