18 красавiка 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Лондан прадаўжае падтрымліваць Украіну і Еўразвяз

1
Тэрэза Мэй: Лондан прадаўжае падтрымліваць Украіну і Еўразвяз
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: JIM MATTIS/WIKIMEDIA COMMONS

Прэм'ер-міністр дала справаздачу перад брытанскім парламентам.

Падчас сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Хельсінкі, прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй рашуча раскрытыкавала Маскву, паведамляе «Голас Амерыкі».

У справаздачы перад брытанскім парламентам пасля саміту лідараў NATO і візіту Трампа ў Злучанае Каралеўства, яна чарговым разам падкрэсліла: Масква спрабуе падарваць заходнія каштоўнасці з некалькіх франтоў.

«Выкарыстанне нервова-паралітычнага рэчыва ў Солсберы - гэта яшчэ адзін прыклад росту пагарды Расеі да міжнародных нормаў і законаў, якія гарантуюць нашу бяспеку. [...] У апошнія гады мы бачылі, як Расея павялічвае продаж зброі ў Іран, абараняе варварскі сірыйскі рэжым, выкарыстоўвае хімічную зброю, праводзіць кібератакі, якія спрычыняюць эканамічную шкоду, і распаўсюджвае шкодныя і ілжывыя навіны ў прамысловых маштабах».

Мэй падкрэсліла, што ў доўгатэрміновай перспектыве мэта Лондана - добрыя стасункі з Расеяй, таму яна вітае сустрэчу паміж Трампам і Пуціным. Але Крамлю, сказала яна, трэба дакладна заявіць, што ён павінен змяніць сваё паводзіны. І пакуль гэтага не адбудзецца, Захад павінен прадаўжаць стрымліваць РФ і процідзейнічаць расейскай уладзе.

«Мы прадаўжаем падтрымліваць Украіну, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і Грузіі, і мы падтрымліваем украінскі ўрад шматлікімі спосабамі. Але мы таксама прызнаем неабходнасць рэформаў ва Украіне. Мы хочам бачыць поўнае выкананне Менскіх пагадненняў. І менавіта таму, што яны не выконваюцца, мы прадаўжаем падтрымліваць Еўразвяз у санкцыях, уведзеных супраць Расеі ў адказ на захоп Крыма», - дадала яна.

Нагадаем, 16 ліпеня 2018 гадоў у Хельсінкі адбылася двухгадзінная сустрэча тэт-а-тэт Трампа і Пуціна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках