23 красавiка 2024, aўторак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ распрацавалі сістэму тарыфаў на ваду, якая зніжае яе спажыванне на 18%

13
У ЕЗ распрацавалі сістэму тарыфаў на ваду, якая зніжае яе спажыванне на 18%

Сістэму ўжо апрабавалі ў гішпанскай Валенсіі.

Гнуткую сістэму тарыфаў на водазабеспячэнне, якія змяняюцца ў залежнасці ад попыту на ваду, распрацавалі навукоўцы ў межах праекта SmartH20, што фінансуецца Еўракамісіяй. Дзякуючы яму ў гішпанскім горадзе Валенсіі, дзе сістэму тарыфаў апрабавалі на практыцы, сталі выкарыстоўваць на 18% вады менш, піша «Европульс».

Для кожнай кватэры 6 кубаметраў вады на месяц аплачваюцца базавым коштам - гэтага стае на дваіх чалавек, якія выкарыстоўваюць ваду ўмерана. Астатняе аплачваецца больш высокім тарыфам, прычым кошт расце, калі ў гарадскім водаправодзе вады становіцца менш.

У Валенсіі, дзе часта вады для патрэб гараджан стае з цяжкасцю, большасць дамоў абсталяваныя сучаснымі датчыкамі, якія даследчыкі выкарыстоўвалі, каб маніторыць попыт на ваду ў рэальным часе.

Як адзначаюць распрацоўшчыкі, нягледзячы на тое, што жыхары сталі выкарыстоўваць менш вады, незадаволенасці гэта ў іх не выклікала.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках