29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы банк Даніі назваў самыя ўстойлівыя валюты

1
Найбуйнейшы банк Даніі назваў самыя ўстойлівыя валюты

У іх варта ўкладвацца ў сённяшняй эканамічнай сітуацыі.

У выпадку абвастрэння гандлёвай вайны паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем найбольшую рызыку зазнаюць швэйцарскі франк і валюты скандынаўскіх краін. Да такой высновы, як паведамляе Bloomberg, прыйшлі аналітыкі Danske Bank - найбуйнейшага камерцыйнага банка Даніі.

«Скандынаўскія валюты ўразлівыя пры эскалацыі гандлёвай вайны ў асноўным таму, што яны з'яўляюцца валютамі невялікіх, адкрытых эканомік. У выпадку з Даніяй стабільнасць валюты залежыць ад стану глабальнага суднаходства», - мяркуе аналітык Енс Педэрсан. На ягоную думку, швэйцарскі франк таксама схільны да высокай рызыкі як валюта невялікі адкрытай эканомікі, а таксама праз значную карэляцыю са станам спраў у Кітаі.

Сярод валют развіваных рынкаў «асабліва ўразлівым» выглядае вугорскі форынт у сувязі з яго вялікай адчувальнасцю да коштаў металаў, гаворыцца ў справаздачы.

У той жа час еўра і брытанскі фунт могуць паказаць вялікую ўстойлівасць да абвастрэння гандлёвых войнаў праз памеры эканомік і іх меншую адкрытасць. Найбольш надзейнымі ў гэтым выпадку выяўляюцца даляр ЗША і японская ена, у тым ліку праз нізкую карэляцыю з коштамі металаў, мяркуюць у Danske Bank.

Раней у ліпені аналітыкі JP Morgan назвалі швэйцарскі франк у ліку найбольш пераважных на выпадак валютнага крызісу. На іх думку, пры наступе чарговага крызісу ў першую чаргу трэба пазбаўляцца ад валют краін, якія развіваюцца, а набываць варта японскія ены, швэйцарскія франкі, сінгапурскія і амерыканскія даляры. Прычым японская валюта названая найбольш прывабным сродкам хэджавання.

Сцэнар глабальнага крызісу ў банку назвалі неактуальным цяпер, аднак прааналізавалі варыянты на выпадак яго наступу.

Bank of America Corp. 3 ліпеня папярэдзіў, што на сусветным фондавым рынку можа здарыцца паўтарэнне сусветнага крызісу 1997-1998 гадоў. «Устойлівы рост у ЗША, згладжванне крывой прыбытковасці аблігацый, скарачэнне рынкаў развіваных краін - усё гэта падобнае на рэха падзеяў 20-гадовай даўніны», - заявіў тады вядучы інвестыцыйны аналітык Bank of America Майкл Хартнэт.

Пасля аб'явы аб увядзенні падаткаў на імпарт сталі і алюмінію ЗША абклалі таксама падаткамі 25% шэраг кітайскіх тавараў на суму $50 млрд, а пазней абвясцілі аб планах увесці 10% падаткі на шырокую групу тавараў з Кітая яшчэ на $200 млрд. Пекін ужо звярнуўся з дзвюма скаргамі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках