24 красавiка 2024, Серада, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Перамены ў Польшчы пачаліся з незалежных прафзвязаў

4
Павел Севярынец: Перамены ў Польшчы пачаліся з незалежных прафзвязаў
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Улады спужаліся прафзвязу РЭП, які стаў магутнай сілай.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец, каментуючы інфармацыю аб тым, што суд у «справе прафзвязаў» пачнецца ўжо 30 ліпеня:

- Па-першае, трэба разумець, чаму з'явілася гэтая «крымінальнае справа» супраць лідэраў незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік. Пасля Маршаў абураных беларусаў супраць дэкрэта аб «дармаедаў» стала зразумела, што незалежныя прафзвязы ў Беларусі ператварыліся ў магутную сілу. Тады актывісты РЭП сабралі дзясяткі тысяч подпісаў супраць дзікага дэкрэту і сталі вядучай сілай народных выступаў.

Праз некалькі месяцаў пасля хвалі акцый па ўсёй краіне і была сфабрыкаваная «справа прафзвязаў». Яна вельмі падобная да справы старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, якую ўжо ва ўсім свеце ведаюць як прыклад дэманстрацыйных рэпрэсій супраць беларусаў.

Былі прыдуманыя нейкія нібыта нявыплачаныя сем гадоў таму падаткі, гэта значыць, улады паспрабавалі з абаронцаў народа зрабіць заўзятых «няплатнікаў падаткаў». Відавочна, што «справа прафзвязаў» - чарговы факт беззаконня з боку сённяшняга рэжыму ў дачыненні да сумленных беларусаў.

Падтрымаць гэтых годных людзей - Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік можна, выказаўшы салідарнасць і прыйшоўшы 30 ліпеня на суд. Хай улады бачаць, што людзей, якія падтрымліваюць незалежныя прафесійныя звязы, вельмі шмат.

У свой час перамены ў Польшчы пачыналіся менавіта з незалежных прафзвязаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках