20 красавiка 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі палітолаг: Дывізія «Поўнач» патрэбная для эфектыўнага стрымлівання РФ у Балтыі

Літоўскі палітолаг: Дывізія «Поўнач» патрэбная для эфектыўнага стрымлівання РФ у Балтыі
Віргініюс Савукінас
Фота: DELFI

У выпадку канфлікту ў рэгіёне будзе магутнае падраздзяленне з досведам сумесных дзеянняў.

Літва разам з Латвіяй і Эстоніяй далучаецца да ініцыятывы стварэння штаба шматнацыянальнага падраздзялення дывізіі «Поўнач». Штаб будзе размяшчацца на тэрыторыі латвійскай базы.

Пра тое, чаму краіны Балтыі ўмацоўваюць сваю абараназдольнасць і як новая дывізія паўплывае на баланс сіл у рэгіёне, Сharter97.org распавёў Віргініюс Савукінас, літоўскі палітолаг і журналіст.

- У краінах Балтыі ўжо знаходзяцца вайсковыя сілы краін Паўночнаатлантычнага Альянсу, у Польшчы - вайскоўцы ЗША, чаму патрабуецца яшчэ адна дывізія?

- Больш чым відавочна, што цяперашні светапарадак далікатны і можа вельмі хутка зменіцца. Хто пяць гадоў таму (да анэксіі Крыма Крамлём) мог наважыцца выказаць здагадку, што межы ў Еўропе, якія ўстаяліся, пачынаючы з Другой сусветнай вайны будуць мяняцца. Таму цеснае супрацоўніцтва паміж краінамі-чальцамі NATO толькі вітаецца. Чым шчыльнейшым будзе супрацоўніцтва, тым больш эфектыўнай будзе палітыка стрымлівання Расеі.

- Чым будзе займацца штаб дывізіі? Тое, што штаб «Поўначы» будзе дзейнічаць у Латвіі азначае, што ў рэгіёне з'явяцца новыя воінскія злучэнні NATO?

- Я не з'яўляюся вайсковым экспертам, таму лепш устрымаюся ад каментару (Тым не менш згодна агульнадаступнай інфармацыі вынікае, што штаб стане часткай агульнай каманднай сеткі NATO і будзе адказваць за абарону Балтыйскага рэгіёну. «Поўнач» будзе планаваць арганізацыю і правядзенне вайсковых вучэнняў для паляпшэння ўзаемадзеяння ўзброеных сіл Латвіі, Эстоніі і Даніі - Рэд.).

- Як з'яўленне штаба дывізіі «Поўнач» ў Латвіі адаб'ецца на балансе сілаў у рэгіёне?

- Як я ўжо сказаў, яго дыслакацыя у Латвіі - гэта чарговы крок для забеспячэння росту бяспекі рэгіёну. Калі, не дай Божа, здарыцца вайна, у нас будзе яшчэ адно вайсковае аб'яднанне, у якога будзе досвед сумесных дзеянняў, выпрацаваны падчас агульных вучэнняў. Мы маем справу не з планамі, якія ствараюцца на паперы, а з рэальна дзейнай дывізіяй.

- На якую рэакцыю Крамля можна разлічваць?

- Хутчэй за ўсё крамлёўскія СМІ зноў пачнуць біць ва ўсе барабаны, што NATO бразгае зброяй. Аднак больш чым відавочна, што ніхто ні з Расеяй, ні з Беларуссю ваяваць не збіраецца. Небяспека на самай справе нагнятаецца ў выніку агрэсіўнай палітыкі Масквы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках