29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэці патоп на Рэвалюцыйнай: кадры з жыцця «менскай Венецыі»

14
Трэці патоп на Рэвалюцыйнай: кадры з жыцця «менскай Венецыі»
ФОТА TWITTER.COM/112BY

Мяркуючы з усяго, цэнтр сталіцы заліваць будзе ўвесь час.

Пасля вясновай спёкі і чэрвеньскай засухі ў Беларусь прыйшоў сезон дажджоў.

Увогуле, шах і мат, атэісты: чыноўнікі памаліліся аб дажджы - чыноўнікі атрымалі дождж. Але апошнія ліўні мала паходзяць на грыбную імжу: спачатку затапіла Берасце, а цяпер - ужо некалькі дзён запар - і Менск. І вось неяк так атрымалася, што разгул стыхіі супаў з адкрыццём Камсамольскай і Рэвалюцыйнай вуліц пасля дарагой рэканструкцыі (паводле некаторых звестак, выдаткавана менш за мільён даляраў), піша kyky.org.

Учора, 16 ліпеня, Рэвалюцыйная плавала. І калі б толькі проста вуліца, то гэта было б паўбяды. У летнюю навальніцу можна і басанож па брукаванцы прабегчыся, і паглядзець з аркі на лівень, няхай і прамокнуць пры гэтым да ніткі. Але гэта добра, калі ты мінак, табе 20 гадоў і твой бізнэс не тоне. У даслоўным сэнсе гэтага слова. Хоць раней - да таго, як «Мінская спадчына» палезла з рэканструкцыяй - такога не было. Відэа і фота з салона «Сарокі» ўчора расцякалася па байнэту з нястрымнай плынню дажджавой вады, якая заліла яго хол.

Ксенія Фёдарава, уладальніца салона, распавяла, што сітуацыя патавая: мяркуючы з усяго, заліваць будзе ўвесь час. Усё, што можна зрабіць, ужо зроблена: мяшкі з пяском набытыя, тэлефон МНС дададзены ў абраныя, лісты ў выканкам і «Спадчыну» напісаныя, акт пра шкоду складзены. Застаецца толькі чакаць чарговага дажджу. Але ў «Сароках» да яго амаль гатовыя: нават закупілі гумовых качачак. Сёння яны ўжо і спатрэбіліся - стыхія ўдарыла другі дзень запар.

ФОТА: КСЕНІЯ ФЁДАРАВА

Самая вялікая праблема, кажа Ксенія, гэта неабходнасць высвятляць прычыны вялікай колькасці вады ў гэтым месцы. То бок, нібыта ўсё ўсім зразумела, але адказная за такі рамонт арганізацыя і яе дырэктар хітра маўчаць, хоць, вядома, нешта ведаюць. Але ў выніку ўсё адно абавязкова патрэбная экспэртыза. Рабіць яе будуць, натуральна, за бюджэтныя грошы. Перарабляць усё - таксама за бюджэтныя.

Затапляе не толькі «Сарокі», але і амаль усе ўстановы ў гэтым месцы. Людзі будуюць барыкады, «Мінская спадчына» камусьці прывозіць мяшкі з пяском, сметніцы (новенькія) таксама ідуць на дамбы. Людзі змагаюцца з вадой сваімі сіламі.

Што кажа Аляксандр Кохан, дырэктар «Мінскай спадчыны»

З ягоных слоў, спецыялісты правялі абследаванне і тэлеінспекцыю сетак, піша TUT.BY. Сеткі ліўневай каналізацыі, якія былі выкананыя падчас рэканструкцыі вуліц, а таксама тыя, што мы не закраналі падчас рэканструкцыі, знаходзяцца ў працоўным стане. Яны сваю функцыю выконваюць, нейкага засмечвання або перакрыцця там няма. Нагадаем, пасля першай залевы выявілася, што ліўневая труба нават не мае выхаду ў калектар - бетонную сценку шчылін рэзалі на месцы.

А затапленні адбываюцца таму, што менавіта ў гэтым месцы з плынню вады не спраўляецца калектар, які знаходзіцца пад зямлёй. Мяркуючы з заяў чыноўніка, гэта проста фатальнае супадзенне: бо раней усё было нармальна. Цяпер праекціроўшчыкі хочуць усталяваць паверхневыя шчыліны, каб ад гэтага нізкага пункта адвесці ваду ў вялікі калектар на Нямізе. Гэтая пастанова і прапускная здольнасць шчылін ужо разлічваецца, распавёў Кохан. На выкананне гэтых работ спатрэбіцца два-тры тыдні.

ФОТА: НАТАША, ТЕЛЕГРАМ-КАНАЛ «МІНСК: НАВІНЫ, ПРАБЛЕМЫ»
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках