24 красавiка 2024, Серада, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Эльбрусе шукаюць альпініста, які сарваўся: імаверна, гэта беларус

1
На Эльбрусе шукаюць альпініста, які сарваўся: імаверна, гэта беларус

Мужчына ехаў у складзе зарэгістраванай групы з пецярых чалавек.

Другі дзень на Эльбрусе шукаюць альпініста, які сарваўся з вышыні пры ўзыходжанні турыстычным маршрутам у Чарэкскім раёне Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі (Расея). Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра 54-гадовага беларуса.

17 ліпеня пры ўзыходжанні турыстычным маршрутам у цясніну Бязенгі на вяршыні Укю (вышыня 4334 метра) сарваўся чалавек. Сігнал паступіў з найбліжэйшага альплагера.

Вядома, што мужчына ішоў у складзе зарэгістраванай групы з пецярых чалавек. Паводле звестак ТАСС, туды ўваходзілі лекар і трэнер.

Адразу ж вечарам ратавальнікі Эльбруская высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада выйшлі ў горы, сёння а 9.30 пошук працягнулі. Там падкрэслілі: звесткі аб тым, што пацярпеў беларус, папярэднія.

«Пакуль нават дакладна невядома, у якім менавіта месцы ўсё адбылося. Толькі прыкладны раён. Сёння яго будуць шукаць восем чалавек і гелікаптэр, абавязкова», - удакладнілі tut.by ў атрадзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках