19 красавiка 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Закрытае аддзяленне гомельскай лякарні выглядае, як пасля бамбавання

7
Відэафакт: Закрытае аддзяленне гомельскай лякарні выглядае, як пасля бамбавання

Стан палат і месцаў агульнага карыстання шакуе.

У рэдакцыю «Сильных новостей» звярнуўся пацыент другога аддзялення закрытага тыпу гомельскай туберкулёзнай лякарні, які ў гэты момант знаходзіцца на лячэнні. Спадар даслаў відэаролік, дзе выяўна відаць стан палат, месцаў агульнага карыстання і прыбіральняў. Аблупленая фарба, расколіны на сценах, цвіль, брудныя вокны, пра стан туалетаў проста страшна казаць. Узнікае пытанне: як наогул можна дапусціць давядзенне да такога стану лячэбнай установы?

Ягамосць тлумачыць, што прыгнятаюць у шпіталі не толькі варункі ўтрымання, але і стаўленне да пацыентаў:

«Нават у плане праходкі на дварэ тут, як у ізалятары - вывелі на гадзіну два разы на дзень у дворык з калючым дротам і з санітарамі! А з нашай хваробай патрэбнае заўсёднае свежае паветра! Праз краты на вокнах яны не адчыняюцца цалкам.

Тут ёсць іншае закрытае аддзяленне № 5, туды і водзяць усе камісіі, бо там і рамонт, і хворыя спакойна цэлы дзень шпацыруюць. Увогуле, паказальнае! А да нашага аддзялення таксама не даходзяць заўсёды. Вокны не мыліся, напэўна, з 15-га года.

Хадзілі да Шыраева, гэта значыць да галоўнага лекара, сказаў, будзем вежу выклікаць і мыць вокны, так і не дачакаліся. Пра рамонт казалі – сказаў: няма сродкаў, магчыма, толькі налета, і то не вядома. Цяпер, кажуць, нейкая камісія ў шпіталі, але зноў жа, яны да нас не дойдуць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках