28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пасля барыкад за паўтары хвіліны нас зноў затапіла»

1
«Пасля барыкад за паўтары хвіліны нас зноў затапіла»

Як установы на Рэвалюцыйнай вуліцы ратаваліся ад патопу з дапамогай мяхоў з пяском.

Учора ў Менску зноў ішоў пролівень, і рэканструяваную вуліцу Рэвалюцыйную затапіла трэці раз. Але ўстановы, якія затапляе больш за ўсё, цяпер былі гатовыя да форс-мажору - на ўваходзе да будынкаў усталявалі барыкады з мяхоў з пяском. Журналісты tut.by даведаліся, ці ўратавалі яны ўстановы ад патопу.

Да новага патопу ў салоне «Сарокі» на Рэвалюцыйнай, 7 падрыхтаваліся лепш - усталявалі некалькі мяхоў з пяском на ўваходзе. Адміністратарка Наталля распавядае, што МНС прыехала за чатыры хвіліны, але ваду на вуліцы адпампоўвалі на працягу 30 хвілін.

- Пасля барыкад за паўтары хвіліны нас зноў затапіла, але мы паставілі мяхі. Усё адно сенцы затапіла сантымэтраў на 10, а ў зале ўжо зусім крыху было вады. Трохі ўсё ж прытрымалі. Мы паклалі яшчэ зарання ўсе свае прасціны і анучы. Параўноўваючы з тым, што было пазаўчора, то гэты раз было, вядома, лягчэй.

Паводле ейных слоў, салон усё адно будзе працаваць далей і ў залевы, хоць кліентам даводзіцца заходзіць і выходзіць праз акно. Будаваць ўмацаванні тут будуць і пры наступных аб'явах аб проліўнях.

У бары «Закон бутэрброда» адміністратарка Марта казала, што ўчора ўстанова добра перажыла залеву. Хоць за дзень да гэтага іхнюю кантору затапіла на максімальнай адзнацы 180 сантымэтраў.

Такія барыкады былі ля канторы бара ў дзень залевы

- Учора ўсё было ладам, бо мы добра ўмацаваліся. Нам дапамаглі барыкады. Вады ўчора была досыць - уся вуліца была залітая, але ў кантору да нас не заліло, усё нармальна. Была невялікая лужына, але яна ні на што не паўплывала.

У бары сказалі, што зноў будуць ўмацоўвацца пры неспрыяльным прагнозе надвор'я.

Уваход да шоўрума Goodoo на Рэвалюцыйнай, 14, які знаходзіцца на першым паверсе, учора таксама быў перацяты мяхамі з пяском. Са слоў адміністратара крамы, установу зноў залівала.

- Мяхі нам наогул не дапамаглі, усё пачалося зноўку. Але вада была ня невысокім узроўні. З мэбляй у нас усё ладам, ведаем, што непагадзь закранула суседнія крамы - у іх нават склады пацярпелі. Будзем зноў што-небудзь рабіць, але калі б гэта ўсё так проста ладзілася. Усё, што мы можам - гэта адправіць скаргу, а што з гэтымі патопамі рабіць - не ад нас залежыць.

Адзначым, што да рэканструкцыі Камсамольскай падчас проліўняў часта затапляла кавярню «Мая дарагая». Адміністратарка кавярні кажа, што цяпер яны такой праблемы не маюць.

- Мы раней танулі. У нас цяпер усё выдатна, каналізацыя працуе. Мы гэты раз нават не ўмацоўваліся, хоць раней заўсёды танулі першымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках