29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тайландзе выпісалі з лякарні выратаваных з пячоры падлеткаў

У Тайландзе выпісалі з лякарні выратаваных з пячоры падлеткаў

Школьнікі з трэнерам і ратавальнікамі возьмуць удзел у 45-хвіліннай прэс-канферэнцыі.

У Тайландзе выпісалі з лякарні чальцоў падлеткавай футбольнай каманды ды іхняга трэнера, якія былі выратаваныя з затопленай пячоры Кхао Луанг.

Пра гэта паведамляе тэлеканал Channel Asia.

Падлеткі ад 11 да 16 гадоў ды іхні 25-гадовы трэнер знаходзіліся ў шпіталі з мінулага тыдня. Яны былі змешчаныя на каранцін дзеля прыкмет інфекцыі.

Чакаецца, што падлеткі з трэнерам і ратавальнікамі возьмуць удзел у 45-хвіліннай прэс-канферэнцыі, дзе адкажуць на пытанні прэсы.

Нагадаем, 23 чэрвеня ў правінцыі Чыанграй на поўначы Тайланду ў папулярнай сярод турыстаў пячоры Кхао Луанг зніклі 12 падлеткаў-футбалістаў з сваім трэнерам. Яны былі знойдзеныя 2 ліпеня, праз дзевяць дзён пасля знікнення. Пошукава-выратавальныя работы былі абцяжараныя праз узняцце ўзроўню вады і гразі.

Выратавальная аперацыя паспяхова закончылася 10 ліпеня. Здалелі вызваліць 12 падлеткаў з іхным трэнерам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках