25 красавiка 2024, Чацвер, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Маланка ўдарыла за паўметра ад мянчанкі

5
Відэафакт: Маланка ўдарыла за паўметра ад мянчанкі

Учора Менск зноў накрыла стыхія - залева і навальніца.

Дрэвы паваліла, вуліцы затапіла, а мянчанка Вольга Мароз знаходзілася за паўметра ад трагедыі. Яна апублікавала ў «Фэйсбуку» відэа, на якім разрад маланкі б'е ў зямлю прама каля яе.

- З фізічных адчуванняў толькі асляпіла на пару секунд. А так спалохалася, вельмі. Калі гэта адбылося, я хуткім крокам пайшла да аўто і бачыла, якімі вачыма на мяне глядзеў мужчына, які сядзіць у аўто; мне здаецца, ён бачыў, - распавяла Вольга CityDog.by. - На самай справе я шмат пазней ўсвядоміла, што адбылося і што магло б адбыцца. Родныя аблаялі за тое, што пачуцця самазахавання няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках