23 красавiка 2024, aўторак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча можа стаць газавым цэнтрам у рэгіёне

1
Польшча можа стаць газавым цэнтрам у рэгіёне

Польская кампанія Gaz-System павялічыць інвестыцыі да 2 мільярдаў злотых у год.

Паводле ацэнкі экспэртаў, цяпер на газавым рынку назіраецца свайго роду рэвалюцыя, паведамляе «Радио Польша». Са слоў старшыні кампаніі Gaz-System Томаша Стэнпеня, на гэтым рынку ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Польшчы праходзяць вялікія змены. Дзякуючы такім інвестыцыям як газаправод Baltic Pipe, пашырэнню газапорта ў Свінавуйсце або злучэнню з іншымі краінамі Польшча можа стаць газавым цэнтрам у рэгіёне. Гаворка ідзе пра абарот і захоўванне блакітнага паліва.

«Змены назіраюцца ў тым, што ўсё менш падпісваецца доўгатэрміновых кантрактаў, звязаных з закупкамі газу, а больш - кароткатэрміновых, дзякуючы чаму дасягаецца гнуткасць у прыняцці рашэння і адкрываецца магчымасць удзелу ў аўкцыёнах. З'яўляюцца газавыя біржы, так званыя хабы, дзе ў адным месцы засяроджваецца шмат крыніц блакітнага паліва. Для гэтага ствараецца адпаведная інфраструктура», - кажа Томаш Стэнпень.

Томаш Стэнпень таксама адзначае, што ў апошнія некалькі гадоў кампанія Gaz-System вылучала на інвестыцыі ў сярэднім блізу 1 млрд злотых. Найбліжэйшым часам сума капіталаўкладанняў павялічыцца да 1,5-2 мільярдаў злотых у год.

«Нашы інвестыцыі групуюцца ў некалькі праграм: міжнародныя праекты, між іншым флагманскі газаправод Baltic Pipe паміж Даніяй і Нарвегіяй, а таксама газаправоды ў Літву і Славакію, па якіх ужо прынятыя інвестыцыйныя пастановы. У планах праекты, звязаныя з Украінай і Чэхіяй. Акрамя таго, ёсць нямала газаправодаў унутры Польшчы», - адзначае кіраўнік Gaz-System.

На думку экспэртаў, пасля 2022 года, калі скончыцца доўгатэрміновы ямайскі кантракт, дзякуючы новым інвестыцыям Польшча зможа стаць незалежнай ад паставак газу з Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках