25 красавiка 2024, Чацвер, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская паліцыя ўстанавіла датычных да атручвання Скрыпалёў

8
Брытанская паліцыя ўстанавіла датычных да атручвання Скрыпалёў
Фота: Getty Images

Следчыя здолелі выйсці на след меркаваных злачынцаў з запісаў камер назірання.

Брытанская паліцыя ідэнтыфікавала магчымых выканаўцаў замаху на былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію. Пра гэта паведамляе ў чацвер, 19 ліпеня, брытанскае інфармацыйнае агенцтва Press Association са спасылкай на інфармаваную крыніцу, паведамляе «Нямецкая хваля».

Следчыя здолелі выйсці на след меркаваных злачынцаў з запісаў камер назірання. Затым атрыманыя звесткі былі супастаўленыя з інфармацыяй пра людзей, якія прыязджалі ў краіну ў гэты час. Следчыя ўпэўненыя, што падазраваныя - з Расеі.

Былы афіцэр ГРУ Скрыпаль і ягоная дачка былі выяўленыя без прытомнасці на лаўцы ў цэнтры Солсберы 4 сакавіка. Паводле звестак следства, атрута была нанесеная на дзвярную ручку ў доме Скрыпаля прыкладна за дзень да атручвання. Брытанскія ўлады мяркуюць, што Скрыпалёў атруцілі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», распрацаваным у СССР. У Маскве рашуча адпрэчваюць усе абвінавачванні.

Праз некалькі месяцаў стала вядома пра новае атручванне тым жа рэчывам. Грамадзяне Вялікай Брытаніі 45-гадовы Чарлі Роўлі і 44-гадовая Дон Стэрджэс 3 чэрвеня былі дастаўленыя ў лякарню ў Эймсберы з сімптомамі, падобнымі на тыя, што з'яўляюцца пры атручванні нервова-паралітычным рэчывам «Навічок». Пацярпелым надавалася медычная дапамога ў той жа клініцы, дзе лячылі Сяргея і Юлію Скрыпалёў. 8 ліпеня лекары канстатавалі смерць Стэрджэс. 10 ліпеня было абвешчана, што Роўлі прыйшоў у сябе, ягоны стан застаецца крытычным, але пагрозы жыццю няма. Атрутнае рэчыва, мяркуючы з усяго, знаходзілася ў флаконе з-пад парфумы, якую Стэрджэс і Роўлі знайшлі ў парку. Жанчына сама нанесла яе сабе на скуру, сцвярджаюць брытанскія СМІ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках