20 красавiка 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent зноў патаннела праз ЗША

Нафта Brent зноў патаннела праз ЗША

Кошт устанавіўся на адзнацы $72,8 за барэль.

Кошты нафты эталонных марак у чацвер слаба мяняюцца, інвестары пераглядаюць апублікаваныя напярэдадні супярэчлівыя звесткі аб камерцыйных запасах вуглевадародаў і здабычы нафты ў ЗША, паведамляе «Інтэрфакс».

У сераду звесткі аб імклівым скарачэнні амерыканскіх запасаў бензіну падтрымалі рост рынку, але ў чацвер увага трэйдараў і аналітыкаў вярнулася да павелічэння запасаў нафты і яе вытворчасці да рэкордных 11 млн барэляў на дзень (б/д).

Вераснёўскі ф'ючэрс на Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 08:10 паводле маскоўскага часу патаннеў на $0,09 (0,12%) - да $72,81 за барэль.

Каціроўка WTI з пастаўкай у жніўні на электронных таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) паменшылася дагэтуль на 5 цэнтаў (0,07%) - да $68,81 за барэль. Больш актыўна таргаваны вераснёўскі кантракт патаннеў на 7 цэнтаў (0,10%), да $67,68 за барэль. Аўгустоўскі ф'ючэрс заканчваецца 20 ліпеня.

Падчас таргоў у сераду Brent дадала $0,74 (1,03%) і паднялася да $72,90 за барэль, а WTI падаражэла на $0,68 (1%) - да $68,76 за барэль.

Тэлеканферэнцыя маніторынгавага камітэта АПЕК+ у сераду не дала навін, здольных істотна паўплываць на дынаміку рынку, піша Dow Jones. У заяве камітэта адзначалася, што ў чэрвені пагадненне АПЕК+ было выкананае на 121% супраць 147% у траўні.

Таварныя запасы нафты ў ЗША павялічыліся на мінулым тыдні на 5,836 барэляў, сведчаць звесткі Управы інфармацыі ў галіне энэргетыкі (EIA) амерыканскага Мінэнэрга.

Аналітыкі агулам прагназавалі памяншэнне рэзерваў нафты на 4,1 млн барэляў.

Разам з тым, паводле звестак Мінэнэрга, запасы бензіну ў ЗША ўпалі на 3,165 барэляў замест чаканага зніжэння на 700 тысяч барэляў.

На фоне амерыканскіх санкцый Іран можа скараціць здабычу на 1 млн б на дзень да канца 2018 года і, магчыма, яшчэ на некалькі сотняў тысяч барэляў за дзень у 2019 годзе, мяркуе аналітык Oil Price Information Service Том Клазэ. «Калі такое падзенне здабычы ў Іране будзе суправаджацца якімі-небудзь вытворчымі праблемамі ў Саудаўскай Арабіі, Кувейце і ААЭ, то вернецца шанец на павышэнне коштаў нафты вышэй за $100 за барэль», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках